• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глабальная журналісцкая стыпендыя імя Хлебнікава (дэдлайн — 17 траўня)

    Інстытут Гарымана пры Калумбійскім універсітэце ў партнёрстве з Калумбійскай школай журналістыкі і фондам JX запрашае незалежныя СМІ ў выгнанні з Азербайджана, Беларусі і Расіі падаць заяўку на стыпендыю Kleb­nikov Glob­al Jour­nal­ism Fel­low­ship 2026.

    Фота: з сайта harriman.columbia.edu

    Сустракайцеся і абмяркоўвайце тэмы з натхняльнымі калегамі з такіх СМІ, як The New York­er, New York Times ці Politi­co!

    Рэдакцыі могуць намінаваць да двух супрацоўнікаў для ўдзелу ў праграме.

    Тэмы сустрэч:

    • Відэа і мультымедыя ў хутка зменлівай медыяэкасістэме;
    • Развіццё OSINT і змены ў гэтай галіне;
    • Штучны інтэлект у рэдакцыі;
    • Разважанні аб новых (ці старых) фарматах і механізмах дастаўкі на перапоўненым рынку;
    • Парады для паспяховага падкаста;
    • Як размясціць артыкул у NYT?

    Даты:

    Анлайн-сесіі будуць праходзіць па пятніцах, 9:30 раніцы па нью-ёркскім часе / 15:30 па цэнтральнаеўрапейскім часе:

    29 мая; 5 чэрвеня; 12 чэрвеня; 26 чэрвеня; 3 ліпеня; 10 ліпеня; 17 ліпеня; 24 ліпеня; 31 ліпеня.

    Усе сесіі будуць праходзіць на англійскай мове.

    Апошні тэрмін падачы заявак —  17 траўня 2026 года, 23:00 (CET).

    Вольнае валоданне пісьмовай і вуснай англійскай мовай з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу. Для некаторых сесій неабходна будзе падзяліцца сваім досведам з групай, уступаць у абмеркаванні.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.