• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грант Фонду Стэнлі Грына для пачынаючых фатографаў (дэдлайн — 1 ліпеня)

    Грант у памеры 10 000 долараў ЗША прызначаны для развіцця моцных візуальных гісторый і фотапраектаў з журналісцкім, візуальным і гуманістычным фокусам.

    Фота: Стэнлі Грын, Грозны, красавік 2001 года

    Мэта праграмы — даць доступ да сферы прафесійнай фатаграфіі і фотажурналістыкі маладым людзям, асабліва тым, хто паходзіць з недастаткова прадстаўленых і разнастайных супольнасцей. Запрашаюць удзельнікаў на пачатку прафесійнага шляху, якім патрэбная падтрымка для запуску або завяршэння значнага фотапраекта.

    Хто можа ўдзельнічаць:

    • асобы ад 18 гадоў;
    • індывідуальныя аўтары;
    • некалькі творчых партнёраў, якія працуюць над супольным праектам;
    • студэнты не могуць падаць заяўку.

    Адзін чалавек можа падаць толькі адну заяўку. Заахвочваецца мультымедыйны падыход да праекта.

    Дэдлайн1 ліпеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Па дадатковых пытаннях пішыце на адрас: info@stanleygreenefoundation.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.