• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты для медыяпраектаў на тэму гендэрнай роўнасці ад Pulitzer Center

    Цэнтр Пуліцэра прымае заяўкі на праекты, якія даследуюць пытанні гендарнай роўнасці і пашырэння правоў жанчын і дзяўчат — з акцэнтам на журналістыку дадзеных і журналісцкія расследаванні.

    Шукаюць матэрыялы, якія:

    • даюць голас супольнасцям, рэдка прадстаўленым у медыя;
    • вывучаюць сістэмныя праблемы гендарнай нераўнасці праз даныя;
    • паказваюць стойкасць і лідарства жанчын і дзяўчат у сітуацыях крызісу.

    На праграму запрашаюць журналістаў, у тым ліку фрылансераў, і рэдакцыі з усяго свету. Асабліва вітаюцца недастаткова прадстаўленыя сацыяльныя, расавыя і этнічныя групы.

    Сярэдні памер гранта Пулітцэраўскага цэнтра складае 5000 долараў, але можа быць большым або меншым у залежнасці ад абставін.

    Для заяўкі спатрэбіцца:

    • апісанне праекта (да 250 слоў);
    • папярэдні бюджэт;
    • план дыстрыбуцыі матэрыялу.

    Заяўкі прымаюцца на сталай аснове — без дэдлайну.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.