• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты для СМІ ад Міжнароднага інстытута прэсы (дэдлайн — 18 жніўня)

    Міжнародны інстытут прэсы (IPI) абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме Tran­si­tion Accel­er­a­tor. У праграме могуць удзельнічаць медыі, зарэгістраваныя ў еўрапейскіх краінах.

    Праграма падтрымае 18 навінавых медыяў грантамі ў памеры 20 000 еўра. Да ўдзелу ў акселератары запрашаюць рэдакцыі, у якіх ёсць дакладна вызначаная задача ці праблема да вырашэння.

    Праект падтрымлівае СМІ, якія імкнуцца развівацца і эксперыментаваць з інвестыцыямі ў лічбавую трансфармацыю, рэдакцыйнымі прадуктамі і бізнес-мадэлямі.

    Праграма разлічаная на восем месяцаў. Каманды атрымаюць індывідуальныя кансультацыі, ацэнку патрэбаў, стратэгічнае планаванне і даследаванне аўдыторыі, знаёмства з новымі інструментамі, семінары і ментарскую падтрымку.

    Заяўкі прымаюць да 18 жніўня 2024 года.

    Больш інфармацыі і рэгістрацыя — па спасылцы.

    Заяўнікі Tran­si­tion Accel­er­a­tor павінны прадставіць падрабязны план з апісаннем канкрэтнай праблемы, якую яны імкнуцца вырашыць. План павінен уключаць даследаванне аўдыторыі або тэставанне рынку, а таксама агульную стратэгію вырашэння выяўленай праблемы. Трэба апісаць параметры паспяховасці свайго праекта, мэтавую аўдыторыю, фінансавыя і кансультацыйныя рэсурсы, неабходныя для рэалізацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.