Гранты да 5 тысяч еўра на навучанне для журналістаў (дэдлайн — 30 верасня)
Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і СМІ прафінансуе трэнінгі для прадстаўнікоў медыя.

Праект «Падтрымка і дапамога свабодзе выказвання меркаванняў» (SAFE) прапануе гранты на навучанне незалежным СМІ з рэгіёна Усходняга партнёрства.
Памер грантаў — да 5 тысяч еўра на адну навучальную праграму.
У рамках праграмы можна прафінансаваць курсы па псіхічнаму здароўю, фізічнай ці лічбавай бяспецы, развіцці журналісцкіх навыкаў ці іншыя праграмы, якія палепшаць працу рэдакцый і ўмацуюць іх аператыўныя магчымасці.
Перавагу аддадуць выданням, якія працуюць у варожым або абмежавальным асяроддзі і сутыкаюцца са значнымі фінансавымі, лагістычнымі, прававымі выклікамі.
У заяўцы трэба распавесці пра медыя, мэту і актуальнасць навучання, скласці дэталёвы бюджэт.
Навучанне трэба правесці да 30 снежня 2026 года.
Дэдлайн падачы заяўкі — 30 верасня 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
@bajmedia