• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Eidolon Grant — 25 000 EUR на праекты пра штодзённую фатаграфію (дэдлайн — 30 верасня)

    Eidolon Cen­tre for Every­day Pho­tog­ra­phy ў Будапешце шукае праекты, якія даследуюць, інтэрпрэтуюць, папулярызуюць і захоўваюць ver­nac­u­lar pho­tog­ra­phy — штодзённую, аматарскую, сямейную, архіўную і сацыяльную фатаграфію.

    У 2026 годзе агульны фонд гранта — 25 000 EUR, якія будуць размеркаваныя паміж праектамі ў дзвюх катэгорыях. Колькасць пераможцаў і памер асобных грантаў залежаць ад атрыманых заявак.

    Катэгорыі:

    1. Con­tem­po­rary every­day pho­to­graph­ic cul­tures
    Для праектаў пра сучасную культуру лічбавых выяваў, сацыяльныя сеткі, сеткавыя image cul­tures і іх сацыяльныя, палітычныя, гістарычныя і эстэтычныя наступствы.

    Праекты могуць даследаваць, як сучасныя візуальныя практыкі ўплываюць на камунікацыю, ідэнтычнасць, сацыяльнае ўзаемадзеянне і культурныя зрухі.

    2. Every­day pho­tographs of the past
    Для праектаў, якія працуюць з паўсядзённай фатаграфіяй XIX і XX стагоддзяў: прыватнымі і публічнымі архівамі, сямейнымі здымкамі, схаванымі або малавядомымі калекцыямі, калектыўнай памяццю і гісторыямі.

    Асобна вітаюцца праекты пра гісторыю захавання такіх выяваў, а таксама пра развіццё фотаапарата і яго ўплыў на паўсядзённую культуру.

    Магчымыя фарматы:

    • Доўгія эсэ або серыі артыкулаў для eidolon jour­nal;
    • Англійскія пераклады важных тэкстаў пра паўсядзённую фатаграфію;
    • Арыгінальныя кнігі з фотаілюстрацыямі;
    • Мультымедыйныя працы, лічбавыя і site-spe­cif­ic праекты;
    • Варкшопы або серыі варкшопаў;
    • Кароткія дакументальныя фільмы і відэаэсэ;
    • Групавыя або персанальныя выставы;
    • Публічныя размовы або серыі падзей;
    • Майстар-класы або даследчыя групы.

    Важна: арганізатары не шукаюць прапановы фотакніг.

    На што можна выдаткаваць грант:

    Сродкі можна выкарыстоўваць на ганарары выканаўцаў(-іц), паездкі, падрыхтоўку і вытворчасць праекта, а таксама аплату партнёраў.

    Для падачы трэба падрыхтаваць:

    • Асноўную інфармацыю пра заяўніка(-цу);
    • Назву праекта;
    • Катэгорыю і тып выніку;
    • Кароткае апісанне праекта — да 2000 знакаў;
    • Кароткае CV і агляд рэлевантных праектаў у адным PDF — да 3 старонак і да 10 MB;
    • Падрабязнае апісанне праекта ў PDF — да 10 старонак і да 10 MB;
    • Таймлайн, мэты, метадалогію і візуальныя матэрыялы;
    • Бюджэт у афіцыйным Excel-шаблоне;
    • Калі ёсць партнёрскія інстытуцыі — падпісаны ліст згоды.

    У залежнасці ад фармату праекта могуць спатрэбіцца дадатковыя матэрыялы, напрыклад пісьмовыя прыклады або апісанне перакладу.

    Няпоўныя або няправільна аформленыя заяўкі аўтаматычна адхіляюцца.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Таймлайн:

    • Дэдлайн — 30 верасня 2026 года, 23:59;
    • Абвяшчэнне пераможцаў(-ц) — 10 лістапада 2026 года.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.