• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты Nordic Media Grants для беларускіх медыяў і журналістаў (дэдлайн — 3 лістапада)

    Nordic Coun­cil у Літве абвясціў чацвёрты конкурс для беларускіх медыяў на 2025–2026 гады. Гэтая праграма закліканая ўмацаваць дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць праз падтрымку незалежных СМІ і медыямастацтва.

    Якая мэта?

    Падтрымаць ініцыятывы незалежнай журналістыкі і медыямастацтва, а таксама спрыяць вытворчасці высакаякаснага, годнага даверу і разнастайнага кантэнту для беларусаў пра падзеі ў краіне.

    Хто можа падаць заяўку?

    Беларускія незалежныя СМІ, журналісты, стваральнікі візуальнага, мастацкага, міждысцыплінарнага медыякантэнту, а таксама небеларускія СМІ, якія наймаюць беларускіх журналістаў і вырабляюць кантэнт пра сітуацыю ў Беларусі.

    Калі дэдлайн?

    3 лістапада 2025 года (не пазней за 23:59 па EET).

    Які аб’ём падтрымкі?

    Памер гранта можа вар’іравацца ад 5 000 еўра да 30 000 еўра.

    Працягласць

    Максімальная працягласць праекта – 12 месяцаў.

    Куды накіроўваць заяўкі?

    Форму для заяўкі можна спампаваць ТУТ. Пасля яе трэба накіраваць на адрас электроннай пошты mediagrantsbelarus@norden.lt. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце праграмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.