• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня)

    Міжнародны інстытут прэсы (Inter­na­tion­al Press Insti­tute, IPI) абвясціў прыём заявак на ўдзел у праграме Tran­si­tion Accel­er­a­tor 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі.

    Праграма прызначана для еўрапейскіх медыяарганізацый, якія працуюць не менш за пяць гадоў, праходзяць праз лічбавую трансфармацыю і шукаюць новыя спосабы прыцягнення і ўтрымання аўдыторыі. IPI дапаможа медыяарганізацыям распрацаваць прадукт ці распачаць праект, які ўдасканаліць мадэль атрымання даходаў, працоўныя працэсы або стратэгіі кіравання. 

    Абраныя ўдзельнікі атрымаюць:

    • грант да 25 000 еўра на рэалізацыю свайго праекта;
    • арганізацыйны аўдыт;
    • васьмімесячную праграму навучання, воркшопаў і індывідуальнага ментарства;
    • экспертную падтрымку;
    • доступ да прафесійнай сеткі IPI і новых магчымасцяў для супрацоўніцтва.

    Падаць заяўку неабходна да 9 верасня 2026 года. Заяўкі прымаюцца праз анлайн-форму на старонцы праграмы.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.