• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Q&A | Хачу на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку — з чаго пачаць? (10 ліпеня)

    Моладзевы савет «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» ў межах кампаніі On the Move ладзяць для маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі анлайн‑Q&A пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці.

    Вы жывёце ў эміграцыі і хочаце падарожнічаць, знаёміцца з людзьмі з розных краін і атрымліваць новы досвед, але не ведаеце, якія магчымасці існуюць і як у іх трапіць? 

    На анлайн-сустрэчы можна будзе пагаварыць пра тое:

    • якія існуюць праграмы для моладзі;
    • дзе шукаць валанцёрствы, трэнінгі і стажыроўкі;
    • як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць;
    • што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў.

    Госця сустрэчы — Іра Панядзельнік, навуковая камунікатарка, экспертка ў кліматычнай палітыцы і ментарка для маладых актывістаў_к, даследчыкаў_ц і спецыялістаў_к, якія займаюцца кліматычнымі, сацыяльнымі і міжнароднымі праектамі. У 2018–2019 гадах Іра каардынавала Eras­mus+ і ESC Info Cen­tre у Беларусі, а сёння працуе з міжнароднымі сеткамі і магчымасцямі для моладзі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказа.

    Калі: 10 ліпеня 2026 (пятніца)

    Час: 16:00 СЕТ

    Месца: Анлайн (Zoom)

    Працягласць: 1 гадзіна

    Зарэгістравацца на сустрэчу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.