Хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання» (дэдлайн — 6 траўня)
Беларуская Праваабарончая Школа і кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» запрашаюць на 3‑дзённы хакатон ідэй пра тое, як выводзіць тэму смяротнага пакарання ў публічную прастору.

Калі: 15–17 траўня 2026 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне. Яго выкананне адбываецца без адкрытасці для сваякоў. У сучаснай Еўропе не павінна быць месца для такіх практык — таму важна, развіваць грамадскую дыскусію на гэтую тэму, спрыяць большай інфармаванасці і імкнуцца да мараторыя і поўную забарону такога віда пакарння.
Фармат:
- Распрацоўка праектаў (медыя, адукацыя, мастацкія і крэатыўныя фарматы).
- Праца ў камандах.
- Фінальная прэзентацыя (пітчынг).
Што прапануюць:
- Харчаванне.
- Фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога — для часткі ўдзельнікаў/-ніц).
- 500 USD на рэалізацыю для лепшага праекта.
Дэдлайн: 6 траўня 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў