• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    IFAE MediaJam – 2026 (дэдлайн — 7 чэрвеня)

    Распачынаеца набор на IFAE MediaJam–2026 — інтэграцыйна-адукацыйную сустрэчу для выпускнікоў і ўдзельнікаў медыйных і іншых адукацыйных праграм IFAE.

    Тры дні навучання, абмену досведам, эксперыментаў і камунікацыі.

    Калі: 19–21 чэрвеня 2026 года.

    Дзе: Варшава, Польшча.

    Тэмы сесій:

    • Кароткія фарматы ў журналістыцы
    • Як зберагчы псіхічнае здароўе ў часы суцэльнага стрэсу
    • Прафесійныя стандарты журналістыкі: ці ўсё з імі так?

    Апроч сесій у праграму ўключаны вечар гісторый, майстар-класы ад удзельнікаў, музычная вечарына.

    Хто можа ўдзельнічаць:

    • выпускнікі праграм IFAE: Школа журналістыкі, Школа медыякампетэнцы, IFAE Medi­aL­ab, ByWom­e­n­Ac­cel­er­a­tor;
    • іншыя сябры супольнасці, якія працуюць з кантэнтам, адукацыяй і камунікацыяй.

    Арганізатары кампенсуюць пражыванне ў двухпакаёвых нумарах, харчаванне і праезд да месца у памеры не больш за 50 € (выдаткі на гарадскі транспарт і таксі не кампенсуюцца).

    Дэдлайн падачы заявак — 7 чэрвеня 2026 года.

    Колькасць месцаў абмежаваная, перавагай пры адборы будуць карыстацца выпускнікі праграм IFAE з добра апісанай матывацыяй.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.