Конкурс праектаў ад амбасады Нямеччыны ў Літве (дэдлайн — 15 ліпеня)
Амбасада Нямеччыны ў Вільні абвесціла конкурс на фінансаванне праектаў, накіраваных на ўмацаванне грамадскай устойлівасці і развіццё медыяпісьменнасці.

Прыярытэтныя тэмы падтрымкі:
— узмацненне супраціву замежнаму маніпуляванню інфармацыяй, прапагандзе і палітычнаму ўплыву;
— барацьба з дэзінфармацыяй;
— развіццё лічбавай пісьменнасці і крытычнага мыслення;
— паглыбленне разумення дэмакратычных працэсаў і палітычных з’яваў;
— сацыяльная інтэграцыя ва ўмовах папулізму;
— падвышэнне даступнасці інфармацыі на мовах нацыянальных меншасцей.
Мінімальны памер фінансавання — 20 000 еўра. Падтрымліваюцца праекты працягласцю 12 месяцаў, якія будуць рэалізаваныя на працягу 2027 года.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Больш дэталёвая інфармацыя пра конкурс — на сайце амбасады.
Дэдлайн падачы заявак на англійскай або нямецкай мове — 15 ліпеня.
@bajmedia