• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс для журналістаў True Story Award 2026 (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    На конкурс True Sto­ry Award 2026 прымаюцца заяўкі ад журналістаў з увяго свету. Галоўная ідэя прэміі — дапоўніць і пашырыць пераважна заходні погляд на свет галасамі журналістаў з розных краін.

    Прэмія ўручаецца у трох катэгорыях:

    • True Sto­ry Award Research: за высакаякаснае журналісцкае даследаванне. Пры аценцы ўлічваюцца: аб’ём даследавання, затрачаны час, аналіз дадзеных, складанасць атрымання інфармацыі і любыя прынятыя рызыкі.
    • True Sto­ry Award Sto­ry­telling: за выбітную якасць тэксту. Улічваюцца структура і кампазіцыя тэксту, вытанчанасць і якасць апавядання.
    • True Sto­ry Award Impact: за ўплыў рэпартажу на грамадства. Улічваюцца каштоўнасць навін, водгук чытачоў, магчымыя наступствы ў палітыцы, бізнесе і грамадстве.

    Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваным выглядзе або ў інтэрнэце ў перыяд з 1 кастрычніка 2024 года па 30 верасня 2025 года на адной з дзесяці моў конкурсу, у тым ліку на рускай. Візуальныя і аўдыёвізуальныя работы не ўдзельнічаюць.

    36 журналістаў атрымаюць запрашэнні на цырымонію ўзнагароджання і фестываль True Sto­ry ў Берне, Швейцарыя, з 4 па 8 чэрвеня 2026 года. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае грашовы прыз у памеры 20 000 долараў ЗША.

    Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.