• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяпраграма Balkan Watchers для стваральнікаў дакументальнага кіно і падкастаў (дэдлайн — 5 студзеня)

    Балканскі дакументальны цэнтр прымае заяўкі на ўдзел у праграме Balkan Watch­ers. Прапануецца навучанне і фінансавая падтрымка для стваральнікаў дакументальных фільмаў і падкастаў.

    Беларусы могуць удзельнічаць у праграме. Вітаюцца трангранічныя праекты паміж краінамі ЕС і краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС.

    Праграма ўключае тры модулі:

    • Бухарэст, Румынія (красавік 2025) — распрацоўка праекта;
    • анлайн-модуль (жнівень-верасень 2025) — падрыхтоўка да пітчынгу;
    • Сафія, Балгарыя (кастрычнік 2025) — пітчынг і адбор фінансаваных праектаў.

    Пасля пітчынгу ў Сафіі тры дакументальныя фільмы атрымаюць па 25 000 еўра, а тры падкасты — па 5 000 еўра.

    Афіцыйная мова праграмы — англійская.

    Заяўкі прымаюцца да 5 студзеня 2025 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Праграма падтрымліваецца Cre­ative Europe Media і супрацоўнічае з вядучымі дакументальнымі фестывалямі і прафесіяналамі індустрыі для развіцця трансгранічных дакументальных праектаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.