Праграма Newsroom Pivot 2026 для медыяў у выгнанні (дэдлайн — 26 траўня)
Newsroom Pivot — гэта чатырохмесячная праграма ад JX Fund , Цэнтра ўстойлівых СМІ і Gazzetta. Галоўная мэта — дапамагчы рэдакцыям рэалізаваць новыя ідэі, накіраваныя на атрыманне прыбытку.

Могуць удзельнічаць незалежныя медыя ў выгнанні з Афганістана, Азербайджана, Беларусі, М’янмы, Нікарагуа, Расіі і Сірыі, якія ахопліваюць аўдыторыю ў сваёй краіне паходжання.
Праграма пачынаецца 20 ліпеня 2026 года і доўжыцца 18 тыдняў:
- першая палова тэрміну — распрацоўка і запуск праекта,
- другая — тэставанне і ўдасканаленне.
Вітаюцца ідэі з відавочным патэнцыялам для атрымання прыбытку. Гэта можа быць, напрыклад, прапанова для вашай аўдыторыі (членства, рассылкі, мерапрыемствы, платныя паслугі) або для іншых арганізацый (ліцэнзаванне, паслугі, фарматы спонсарства).
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць непасрэдную практычную падтрымку ад людзей, якія стварылі і запусцілі ўстойлівыя прадукты і крыніцы даходу ў грамадскіх інтарэсах.
Гэта ўключае ў сябе:
- ментарства;
- падтрымка ў прыняцці рашэнняў адносна прадуктаў, цэнаўтварэння, аўдыторыі і даходу;
- мэтанакіраваная зваротная сувязь па выкананні і ітэрацыі;
- узаемнае навучанне з паралельным стварэннем невялікіх груп;
- да 3000 еўра фінансавай падтрымкі на рэалізацыю праекта.
Дэдлайн падачы заяўкі — 26 траўня 2026 года.
@bajmedia