• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ноч расстраляных паэтаў 2026: дзе пройдуць акцыі

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых.

    Ноч расстраляных паэтаў 2026: дзе пройдуць акцыі

    Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, 2020 год. Фота: Радыё Свабода

    Сёлета ў розных гарадах пройдуць паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і акцыі памяці. 

    Украіна

    Кіеў, 29 кастрычніка, 19:00 — вечар з адкрытым мікрафонам

    Запарожжа, 31 кастрычніка — літаратурны вечар з адкрытым мікрафонам

    Польшча

    Варшава

    29 кастрычніка, 18:00 — вечар да Ночы паэтаў па-польску ў Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча (Rynek Starego Mias­ta 20)

    • Падчас імпрэзы прыгадаюць шлях ад беларусізацыі да сталінскага тэрору, пагавораць пра гісторыю Курапатаў і саму акцыю «Ноч расстраляных паэтаў». Пазнаёміцеся з гісторыяй беларускага культурнага адраджэння і літаратурнай спадчынай тых, хто загінуў, але пакінуў пасля сябе творы, якія працягваюць жыць. Будуць чытаць вершы расстраляных паэтаў па-беларуску і па-польску. Мова сустрэчы — польская. 

    29 кастрычніка, 19:00 — спектакль «Жоўты пясочак» паводле апавядання Васіля Быкава (ul. Puławska 114)

    29 кастрычніка, 19:00–21:00 — вечар памяці ахвяраў сталінскага тэрору ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Fok­sal 11/1)

    • У праграме: тэатральны аповед «Вялікі тэрор», чытанне вершаў рэпрэсаваных беларускіх і польскіх паэтаў, адкрыты мікрафон.

    30 кастрычніка, 16:00 — вечар салідарнасці з палітвязнямі ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі (ul. Skaza­ńców 25)

    30 кастрычніка, 19:30 — канцэрт Вольнага хору (Krakowskie Przed­mieś­cie 68)

    Беласток

    29 кастрычніка, 17:00 — паэтычная акцыя каля консульства Беларусі (skw­er Wol­nej Białorusi 1)

    29 кастрычніка, 18:00 — спектакль «Чырвоны крыж» тэатра «Прыехалі» паводле рамана Сашы Філіпенкі (Zmi­ana Kli­matu, ul. Warsza­wska 6)

    • Пасля паказу вершы расстраляных паэтаў прачытаюць акторы спектакля, а завяршэннем вечара стане прастора для роздуму ў фармаце «адкрытага мікрафона», дзе кожны ахвотны зможа прачытаць выбраны ім верш, звязаны з тэмай падзеі.

    Кракаў, 29 кастрычніка, 18:30 — чытанні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай, канцэрт Фёдара Жывалеўскага (ul. Beera Meisel­sa 18)

    Вроцлаў, 30 кастрычніка, 18:30 — вечарына да Ночы паэтаў (CUKR, ul. Rus­ka 46a)

    Гданьск, 30 кастрычніка, 19:00 — вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака» (ul. Elż­bi­etańs­ka 9)

    Люблін, 30 кастрычніка, 18:00 — вечарына ў «Baobab» (Krakowskie Przed­mieś­cie 39b)

    Познань, 31 кастрычніка, 19:00 — музычна-паэтычны вечар з лекцыяй і вольным мікрафонам у Barak Kul­tu­ry (Al. Marcinkowskiego 21), рэгістрацыя: ilia@barakkultury.pl

    Літва

    Вільня

    29 кастрычніка, 18:00 — тэатральна-музычная імпрэза

    • У выкананні беларускіх актораў тэатра, музыкаў, а таксама юных актораў, прагучыць гісторыя пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць. Імпрэза аб’ядноўвае тэатральнае дзеянне, паэзію і жывую музыку ў адзінае сцэнічнае выказванне пра памяць, чалавечы лёс і моц мастацтва.

    29 кастрычніка, 19:30 — вечар паэтычных чытанняў, музыкі і тэатра з адкрытым мікрафонам у скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

    Латвія

    Рыга, 28 кастрычніка, 19:00 — лекцыя і кінапаказ (PowerUp Space, Merķeļa iela 21, 4‑ы паверх)

    Эстонія

    Талін, 29 кастрычніка, 18:00 — чытанні вершаў з удзелам Святланы Ціханоўскай у Беларускім доме (Pär­nu mnt 6)

    Германія

    Берлін, 29 кастрычніка, 19:30 — Ноч (не)расстраляных паэтаў у Lit­er­arisches Col­lo­qui­um (Am Sandw­erder 5)

    • Сёлета імпрэза прысвечаная літаратурным супольнасцям 1920–1930‑х – ад афіцыйных аб’яднанняў да падпольных гурткоў. Удзельнічаюць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Дзмітрый Строцаў, Віктар Жыбуль, Уладзімір Грамовіч і іншыя. Вечар пройдзе на беларускай, ідыш і нямецкай мовах.

    Францыя

    Парыж, 30 кастрычніка, 19:30 — чытанні і аповеды пра лёсы паэтаў (87 boule­vard Exel­mans)

    Данія

    Капенгаген, 29 кастрычніка, 17:45 — малітва, свечкі і чытанне вершаў (Jesu Hjerte Kirke, Stenos­gade 4A)

    Арменія

    Ерэван, 29 кастрычніка, 16:00 — акцыя памяці каля помніка Егішэ Чарэнцу

    Поўны спіс мерапрыемстваў, які дапаўняецца, глядзіце на інтэрактыўнай мапе беларускіх акцый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.