• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    PhotoVogue прымае заяўкі на міжнародны фотаконкурс (дэдлайн — 11 верасня)

    Платформа Pho­toVogue абвясціла прыём заявак на міжнародны конкурс Brave New Visions: Cre­ativ­i­ty as Rebel­lion.

    Заклікаюць фатографаў і відэамейкераў з усяго свету падаваць фота, відэа і дакументальныя матэрыялы, якія паказваюць выклік абыякавасці, разбураюць стэрэатыпы, аказваюць супраціў аднастайнасці сучаснага лічбавага патоку і прапануюць новыя шляхі асэнсавання свету.

    Пераможцы атрымаюць тры гранты на агульную суму 12 000 долараў ЗША:

    • 6 000 долараў за працу, якая істотна пашырае межы візуальнай мовы;
    • 4 000 долараў за моцны, унікальны і пераканаўчы погляд;
    • 2 000 долараў для перспектыўнага фотамастака.

    Абраныя ўдзельнікі змогуць:

    • прадставіць свае працы на фестывалі Pho­toVogue;
    • быць апублікаванымі ў міжнародных выданнях Vogue;
    • узяць удзел у віртуальных партфоліа-рэв’ю Pho­toVogue.

    Удзельнічаць у конкурсе могуць мастакі, фатографы і відэамейкеры з любой краіны свету ва ўзросце ад 18 гадоў. Да разгляду прымаюцца фотапраекты, відэа і мультымедыйныя працы. Праекты, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, не дапускаюцца.

    Дэдлайн падачы заявак — 11 верасня 2026 года.

    Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і загрузіць серыю да 15 фотаздымкаў, або мультымедыйны праект, або відэаролік працягласцю да 60 секунд.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Pho­toVogue — глабальная ініцыятыва медыягрупы Condé Nast, якая падтрымлівае маладых і незалежных аўтараў у сферы візуальнага мастацтва.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.