• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі ПЭН шукае каардынатара_ку творчага кірунку (дэдлайн — 25 кастрычніка)

    Беларускі ПЭН шукае чалавека, які стане часткай каманды на доўгі час. Праца на поўны працоўны дзень (umowa zlece­nia або B2B). Будзе неабходна прысутнічаць у офісе ў Варшаве.

    Беларускі ПЭН вакансія

    Патрабаванні:

    • добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;
    • ветлівая камунікацыя і гатоўнасць камунікаваць з вялікай колькасцю людзей;
    • гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;
    • разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;
    • высокі ўзровень адказнасці, стрэсаўстойлівасці, ініцыятыўнасці, праца з камандай;
    • гатоўнасць да паездак (пры неабходнасці).

    Улічваючы спецыфіку працы, неабходна будзе авалодаць шматлікімі працэсамі ў творчым кірунку дзейнасці.

    Пажадана валоданне польскай і англійскай мовай на ўзроўні, што дазваляе падтрымліваць камунікацыю і вырашаць пытанні (арганізацыя шмат узаемадзейнічае з польскімі інстытуцыямі і міжнароднымі партнёрамі).

    Абавязкі:

    • Арганізацыя ўсіх творчых івэнтаў арганізацыі: літаратурныя прэміі, майстар-класы, школы, творчыя падзеі, сустрэчы і іншае.
    • Каардынацыя літаратурных прэмій, ад збору заявак да арганізацыі цырымоніі (пошук месца, выступоўцаў, перакладчыкаў, правядзенне перамоў, падрыхтоўка сцэнарыя і гэтак далей).
    • Каардынацыя дакументавання прэмій і творчых падзей: пратаколы сустрэч, каардынацыя працы журы, збор і парадкаванне кантактных звестак, лісты-рассылкі, дамоўленасці, дамовы, іншыя адміністрацыйныя матэрыялы.
    • Распрацоўка плана дзейнасці каманды Беларускага ПЭНа для развіцця творчага кірунку, распрацоўка і фіксацыя ідэй творчага кірунку.
    • Пошук магчымасцяў узмацнення творчага кірунку, правядзенне перамоў з экспертамі, партнёрскімі арганізацыямі, падрыхтоўка і падача праектных заявак на творчыя праекты (у супрацы з кіраўніцтвам).
    • Удзел у нэтворкінгу з культурніцкімі арганізацыямі, інфармаванне іх наконт творчага кірунку дзейнасці Беларускага ПЭНа, падрыхтоўка адпаведных матэрыялаў для сустрэч у межах сваёй адказнасці.
    • Узаемадзеянне з замежнымі партнёрамі і міжнароднымі арганізацыямі.
    • Падрыхтоўка інфармацыі пра творчы кірунак дзейнасці Беларускага ПЭНа для яе распаўсюду, падрыхтоўка прэс-рэлізаў, супраца з медыя (у супрацы з камандай: СММ і інш.).
    • Падрыхтоўка справаздач для кіраўніцтва і/або партнёраў аб праведзеных падзеях, івэнтах і конкурсах.
    • Іншыя даручэнні кіраўніцтва ў межах творчага кірунку.

    Умовы працы: 

    • утульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
    • незвычайныя праекты;
    • творчы калектыў;
    • цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).

    Заробак складае ад 1200 еўра брута з магчымасцю росту ў залежнасці ад праектаў і кампетэнцый. Магчымая дадатковая аплатная нагрузка, датычная каардынацыі працы з сябрамі арганізацыі.

    Увядзенне і прыём спраў — лістапад 2025. Пачатак паўнавартаснай працы — снежань 2025.

    Месца: Варшава (неабходнасць прысутнасці ў офісе, графік працы гнуткі, магчымасць гібрыднай працы пры неабходнасці).

    Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 25.10.2025. Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў канцы кастрычніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.