Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня)
Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў з лідарскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

Праграма Х’юберта Хамфры дае магчымасць прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, якая дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства.
Праграма была створана ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.
- Па завяршэнні праграмы выдаецца сертыфікат ад урада ЗША.
- Праграма не прызначана для атрымання акадэмічнай ступені.
Адбор адбываецца на конкурснай аснове з улікам прафесійных дасягненняў, лідарскага патэнцыялу і прыхільнасці служэнню грамадству.
Асноўныя патрабаванні:
- грамадзянства Беларусі;
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
- мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
- добры ўзровень англійскай;
- лідарскі патэнцыял.
Напрамкі праграмы Хамфры на 2027–2028 навучальны год
- Камунікацыі і журналістыка: медыя, расследавальная журналістыка, лічбавыя медыя, сувязі з грамадскасцю, празрыстасць медыя, інфармацыйная ўстойлівасць.
- Права і кіраванне.
- Палітыкі ў сферы прыродных рэсурсаў.
- Дзяржаўная і эканамічная палітыка.
- Палітыкі ў сферы грамадскага здароўя.
- Палітыкі ў сферы тэхналогій.
Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародныя пералёты, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, але не пакрывае выдаткі на іх знаходжанне ў ЗША.
Дэдлайн — 9 жніўня 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
Запытацца пра праграму можна па адрасе belarus@americancouncils.org
@bajmedia