• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэм’ера зборніка «Голас пакалення свабоды» і публічная дыскусія (15 лістапада, Гданьск)

    15 лістапада 2025 года (субота) а 17:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Sol­i­darnoś­ci, 1) адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».

    Прэмія «Голас пакалення свабоды»

     Галасы лаўрэатаў сёлетняй прэміі з’явяцца на старонках зборніка «Голас пакалення свабоды» — жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.

    Удзельнікі падзеі падзеляцца асабістымі гісторыямі, досведам эміграцыі і працягу сваёй творчай, журналісцкай і праваабарончай дзейнасці ў выгнанні. Будзе магчымасць пачуць жывы голас пакалення, якое не страціла веру ў каштоўнасці свабоды і годнасці.

    У той жа дзень у межах праграмы адбудуцца:

    • Урачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 а 19:00
    • Сустрэчы з аўтарамі, абмеркаванні, чытанні і іншыя падзеі, прысвечаныя сучаснай беларускай літаратуры і культурнай спадчыне (пачынаючы ад 11:30)

    Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Запрашаем усіх ахвочых далучыцца! 

    Занатуйце дату ў календары і сачыце за нашымі навінамі, неўзабаве будзе апублікаваная поўная праграма мерапрыемстваў.

    Даведка пра прэмію

    Прэмія «Голас пакалення свабоды» заснаваная Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».

    Яна прызначаная для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з‑за пераследу і працягваюць сваю працу ў Польшчы, Чэхіі ці Літве. Прэмія ўключае фінансавую ўзнагароду (некалькі тысяч еўра) і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў у зборніку.

    Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды»-2025

    • Зоя Белахвосцік
    • Генадзь Верацінскі
    • Уладзімір Вялічкін
    • Аляксандр Гарцуеў
    • Алег Груздзіловіч
    • Наталля Дуліна
    • Максім Жбанкоў
    • Андрэй Завадскі
    • Аляксандр Капуцкі
    • Валерый Карбалевіч
    • Аляксандр Класкоўскі
    • Зося Кустава
    • Любоў Лунёва
    • Віктар Марчук
    • Тамара Мацкевіч
    • Уладзімір Мацкевіч
    • Ірына Сухій
    • Сяргей Сыс

    Праект «Голас пакалення свабоды» суфінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Публікацыя адлюстроўвае выключна аўтарскія погляды і не можа атаясамляцца з афіцыйнай пазіцыяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.