• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.

    Мэта конкурсу — прызнанне гераізму журналістаў і іх укладу ў прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў.

    Заяўкі прымаюцца ў чатырох катэгорыях:

    • унёсак у справу міру,
    • унёсак у барацьбу за грамадзянскія правы,
    • журналісцкія расследаванні,
    • экалагічная журналістыка.

    Матэрыялы павінны быць апублікаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2025 года па 31 траўня 2026 года. Прымаецца максімум тры рэпартажы ці серыі рэпартажаў ад адной журналісцкай арганізацыі.

    Кожны аўтар, незалежна ад таго, падае ён сваю працу індывідуальна ці ў складзе каманды, можа падаць толькі адну працу (адзін рэпартаж або серыю рэпартажаў) у адной конкурснай катэгорыі.

    Дапускаецца самавылучэнне.

    Публкацыі трэба суправадзіць перакладам на англійскую мову. Абмежаванне аб’ёму — 15 000 слоў.

    Фільмы, відэа- і аўдыязапісы як асобныя творы на конкурс не прымаюцца.

    Тры пераможцы ў кожнай катэгорыі падзяляюць грашовы прыз у памеры 130 000 швейцарскіх франкаў (100 000, 20 000 і 10 000 франкаў за 1, 2 3 месца адпаведна).

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дэдлайн — 15 верасня 2026 года.

    Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Акцэнты

    Youth4Regions 2026: Стажыроўка для маладых журналістаў у Бруселі (дэдлайн — 7 ліпеня)

    Еўрапейская камісія запрашае студэнтаў і журналістаў-пачаткоўцаў з краін ЕС або краін-суседзяў (Беларусь уваходзіць) прайсці навучанне і папрацаваць на галоўнай медыя-падзеі года — Тыдні рэгіёнаў ЕС. 
    15.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.