• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія імя Ганны Паліткоўскай і Армана Сольдэна за журналісцкую мужнасць (дэдлайн — 30 жніўня)

    МЗС Францыі праводзіць конкурс на прысуджэнне прэміі імя Ганны Паліткоўскай і Армана Сольдэна за мужнасць у журналістыцы.

    Фота: diplomatie.gouv.fr

    Гэта ўзнагарода для журналістаў, фота- і відэакарэспандэнтаў, прыхільных сваёй місіі па прадастаўленні інфармацыі, асабліва ва ўмовах крызісу ці канфлікту. Прэмія будзе ўручана ў пачатку лістапада 2024 года — у Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў.

    Пераможца атрымае 10 000 еўра на фінансаванне праекта.

    Гэтай прэміяй Францыя пацвярджае сваю нязменную прыхільнасць да абароны свабоды прэсы. Конкурс прысвечаны дзвюм знакавым фігурам, якія сталі ўвасабленнем журналісцкай мужнасці і былі забітыя пры выкананні сваёй працы. Гэта расійская журналістка Ганна Паліткоўская, чые расследаванні ў «Новой газете» на тэму карупцыі, парушэнняў правоў чалавека і чачэнскай вайны каштавалі жыцця ёй і шасці яе калегам. А таксама франка-баснійскі журналіст агенцтва «Франс Прэс» Арман Сольдэн, які загінуў 9 мая 2023 года, асвятляючы вайну ва Украіне.

    Дэдлайн — 30 жніўня 2024 года.

    Заяўкі на англійскай ці французскай мове накіроўвайце на адрас presse.dcp@diplomatie.gouv.fr, запоўніўшы наступны фармуляр: télécharg­er le for­mu­laire (Word — 14/06 ko)

    Больш інфармацыі — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Акцэнты

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    МедыяЧэрвень — гэта штогадовы вячэрні інтэнсіў для тых, хто хоча падцягнуць практычныя кампетэнцыі ў зручны для сябе час. Праграма праводзіцца Школай журналістыкі IFAE.
    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.