• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія на напісанне аналітычнага артыкула ад Банка Ідэй (дэдлайн — 3 снежня)

    Банк Ідэй абвяшчае прэмію для маладых беларускіх даследчыц і даследчыкаў, журналістаў і журналістак, якія гатовыя прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для актуальных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем, што стаяць перад Беларуссю або беларускай дыяспарай.

    У межах прэміі будуць адабраныя пяць лепшых канцэпцый аналітычных запісак. Іх аўтаркі і аўтары атрымаюць падтрымку для падрыхтоўкі фінальных аналітычных матэрыялаў (да 2000 словаў), якія будуць апублікаваныя на экспертнай платформе Банк Ідэй.

    Што прапануюць?

    • Грашовую прэмію да 1500 еўра (брутта).
    • Ментарскую і рэдактарскую падтрымку.
    • Публікацыю сваёй працы на экспертнай платформе Банк Ідэй.

    Якія тэмы?

    Тэмы аналітычных матэрыялаў могуць ахопліваць шырокі спектр палітычных, сацыяльных і эканамічных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі. Напрыклад:

    • Палітычныя і грамадскія стратэгіі для дэмакратычных пераменаў.
    • Эканамічнае аднаўленне і рэформы, развіццё бізнесу і тэхналогій. 
    • Беларусь у свеце: міжнароднае супрацоўніцтва, дыпламатыя і знешняя палітыка.
    • Новыя тэхналогіі, медыя і барацьба з дэзынфармацыяй.
    • Сацыяльная згуртаванасць, выбудоўванне сувязяў паміж рознымі актарамі грамадзянскай супольнасці і нацыянальны дыялог.

    Вы можаце ўдзельнічаць, калі:

    • Маеце не менш за 2 гады досведу даследчай, аналітычнай або журналісцкай дзейнасці, ці вучыцеся ў магістратуры або PhD па сацыяльных, палітычных ці эканамічных спецыяльнасцях.
    • Маеце партфоліа з мінімум адной аналітычнай публікацыяй або даследаваннем, дзе вы з’яўляецеся галоўным аўтарам ці аўтаркай.
    • Вам да 35 гадоў, і вы маеце беларускае грамадзянства.

    Тэрміны

    На працу над аналітычным матэрыялам у пераможцаў конкурсу будзе да 2 месяцаў.

    Яны мусяць прадставіць гатовыя артыкулы не пазней за 1 сакавіка 2026 года.

    Каб удзельнічаць:

    1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
    2. Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце рэлевантнае CV на англійскай мове і заяўку.
    3. Чакайце вынікаў.

    Дэдлайн падачы заяўкі: 3 снежня 2025 года (уключна).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці