Пачынаецца прыём матэрыялаў на «Зялёную прэмію» (дэдлайн — 15 траўня)
Зялёная прэмія — гэта ініцыятыва, накіраваная на заахвочванне беларускіх журналістаў і аўтараў кантэнту сацсетак, якія ствараюць матэрыялы на экалагічныя тэмы.

Прэмія ініцыюецца Зялёнай Сеткай. Яна падкрэслівае важнасць устойлівага развіцця і экалагічнай дасведчанасці ў сучасным грамадстве.
Мэта прэміі: павышаць дасведчанасць беларускага грамадства аб праблемах экалогіі і ўстойлівага развіцця, павышаць бачнасць экапраблем і шляхоў іх вырашэння праз прызнанне і заахвочванне ўкладу медыя-прафесіяналаў у стварэнне якаснага і актуальнага кантэнту на экалагічныя тэмы.
Для каго прызначана прэмія: журналісты, а таксама аўтары медыякантэнту, які распаўсюджваецца ў сацсетках.
Матэрыялы на экалагічную тэматыку могуць асвятляць праблемы і поспехі ў сферах:
- Устойлівае развіццё
- Змена клімату
- Абарона біяразнастайнасці
- Забруджванне навакольнага асяроддзя
- Устойлівая сельская гаспадарка
- Энергетычная эфектыўнасць
- Экалагічная свядомасць і адукацыя ды інш.
Катэгорыі прэміі
- лепшы матэрыял (тэкставы, відэа, падкаст) на тэму змянення клімату і кліматычнай адаптацыі;
- лепшы матэрыял (тэкставы, відэа, падкаст) на тэму энергетычнай бяспекі і энергетычнай незалежнасці Беларусі;
- лепшы матэрыял (тэкставы, відэа, падкаст) да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС;
- лепшы матэрыял (тэкставы, відэа, падкаст) на тэму захавання біяразнастайнасці.
Працэс намінацыі
Парадак падачы заявак: неабходна запоўніць форму заяўкі і прымацаваць спасылкі на працы, а таксама, калі магчыма, файлы, прайсці верыфікацыю для ананімных аўтараў.
Заяўкі прымаюцца да 15 траўня, узнагароджанне пройдзе 5 чэрвеня.
Хто можа падавацца на прэмію: аўтары і аўтарскія калектывы медыйнага кантэнту, рэдакцыйныя калектывы медыя, аўтары медыйнага кантэнту сацсетак, аўтары медыйнага кантэнту сайтаў і сацсетак НДА.
Якія працы прымаюцца: апублікаваныя ў перыяд з 6 чэрвеня 2025 года па 15 траўня 2026 года (уключна), якія адпавядаюць крытэрыям тэмам і фарматам прэміі.
** Максімальная колькасць намінацый ад аднаго аўтара або аўтарскага калектыву — да трох.
Журы і ацэнка работ
У журы ўваходзяць эксперты ў галіне экалогіі і медыяў.
Працэс выбару пераможцаў грунтуецца на прынцыпах празрыстасці і справядлівасці.
Крытэрыі адбору:
- Уздзеянне і ўцягванне аўдыторыі. Кантэнт натхняе на дзеянні і заахвочвае нешта рабіць, дэманструе карысныя прыклады і практыкі з магчымасцю іх ужывання лакальна.
- Беларускі і лакальны фокус. Матэрыял адносіцца не толькі да Беларусі ў цэлым, але можа і да канкрэтнай вобласці, гораду ці рэгіёну.
- Дакладнасць. Выкарыстаныя навуковыя дадзеныя, спасылкі на даследаванні. Выкарыстоўваюцца экспертныя думкі і дакладныя крыніцы інфармацыі.
- Арыгінальнасць і крэатыўнасць. Свежыя ідэі і нестандартны ракурс падачы. Візуальная прывабнасць і якаснае афармленне.
- Актуальнасць. Адпаведнасць матэрыялу бягучай (на час публікацыі) сітуацыі. Глыбіня раскрыцця тэмы.
- Даступнасць. Зразумеласць для шырокай аўдыторыі. Тлумачэнне вузкапрофільных тэрмінаў.
- Практычная каштоўнасць. Наколькі матэрыял карысны на практыцы. Прапануе канкрэтныя рэкамендацыі ці рашэнні.
- Адпаведнасць прафесійным стандартам журналістыкі. Захаванне этычных норм і стандартаў. Аб’ектыўнасць, збалансаванасць і сумленнасць у падачы інфармацыі.
Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць дыпломы і прызы.
Абвяшчэнне пераможцаў пройдзе на цырымоніі ўзнагароджання 5 чэрвеня 2026 года.
Удзел у Зялёнай прэміі падкрэслівае значнасць экалагічных ініцыятыў і прыцягвае ўвагу да актуальных праблем. Заклік да дзеянняў і падтрымкі экалагічных ініцыятыў будзе накіраваны на пашырэнне грамадскай свядомасці.
Кантакты арганізатараў для ўсіх пытанняў: greenbelarus@gmail.com
@bajmedia