• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition (дэдлайн — 26 верасня)

    Цэнтр новых ідэй запрашае далучыцца да адукацыйнай праграмы ў Стакгольме маладых аўтараў і аўтарак, якія жадаюць навучыцца пісаць якасную аналітыку.

    Праграма будзе сфакусавана на тэме выбараў-2025 у Беларусі.

    Што чакае ўдзельнікаў:

    • фарсайт-сесія пра Беларусь з камандай ЦНІ;
    • воркшопы і лекцыі па напісанні добрых аналітычных тэкстаў;
    • праца над стварэннем уласных pol­i­cy briefs на тэму выбараў-2025 (з далейшай афлайн-прэзентацыяй у Варшаве);
    • сустрэчы і дыскусіі са шведскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і даследчыкамі аналітычных цэнтраў.

    У Школу запрашаюць беларусаў і беларусак да 30 гадоў. Трэба ведаць англійскую мову на ўзроўні не ніжэй за В1, бо большая частка праграмы будзе па-англійску.

    Удзельніцы і ўдзельнікі Школы напрыканцы атрымаюць сертыфікаты.

    Візіт у Стакгольм запланаваны з 18 па 21 кастрычніка 2024 года (арганізатары забяспечваюць транспарт, пражыванне і харчаванне, але не аказваюць візавую падтрымку).

    Дэдлайн для падачы заявак — 26 верасня (уключна).

    Каб падаць заяўку, запоўніце форму

    Арганізатары адбяруць 10 матываваных кандыдатак і кандыдатаў (перавага — жанчынам і ўдзельніцам і ўдзельнікам ранейшых навучальных праграм Цэнтра новых ідэй).

    Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    10.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.