• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сняданак-кансультацыя «Праца з персанальнымі дадзенымі: з чаго пачаць і што вы павінны мець» (дэдлайн — 8 жніўня)

    Запрашаюць прадстаўн_іц беларускіх НДА, якія хочуць змяняць сваю працу з персанальнымі дадзенымі ў адпаведнасці з GDPR. 

    Сняданак-кансультацыя пройдзе 10 жніўня а 10 гадзіне, дакладнае месца  арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі 

    Гэты сняданак з’яўляецца часткай сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Con­stan­ta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.

    Працоўныя мовы: руская і англійская (з перакладам). 

    Падчас сняданку будзеце размаўляць пра: 

    • Што такое GDPR і як праца з персанальнымі дадзенымі рэгулюецца ў Літве
    • Праца з персанальнымі дадзенымі супрацоўні_ц, кліент_ак, падрадчы_ц
    • Першыя крокі да выканання GDPR, якія можна зрабіць ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў
    • Якія палітыкі і працэдуры варта мець арганізацыям і ініцыятывам
    • Навошта арганізацыям мець у штаце Pri­va­cy offi­cer

    Рэгістрацыя абавязковая  па спасылцы і адкрытая да 23:59 08.08.

    Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org. 

    Падрабязнасці тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.