• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Sphera Media Lab 2026 — прыём прапановаў на сустрэчу пра незалежную журналістыку (дэдлайн — 31 жніўня)

    Sphera Media Lab — аднадзённая сустрэча, якая збірае незалежных медыяпрафесіяналаў(-ак) з усёй Еўропы на размовы, майстар-класы і варкшопы пра тое, як умацаваць незалежную журналістыку. Выданне 2026 года ладзяць Euro­pean Lab і Sphera Net­work.

    Для каго: медыяпрафесіяналы(-кі), даследчыкі(-цы) і культурныя практыкі(-іні), якім ёсць што сказаць пра незалежнасць медыя.

    Прапановы прымаюцца незалежна ад краіны паходжання — важна, каб тэма стасавалася з фокусам падзеі і адлюстроўвала еўрапейскую оптыку.

    Тэмы, якія цікавяць арганізатараў:

    • Тэхналагічная незалежнасць — суверэнітэт, інструменты, аб’яднанне рэсурсаў;
    • Эканамічная незалежнасць — кааператыўныя мадэлі;
    • Рэдакцыйная незалежнасць — свабода прэсы і супраціў ультраправым.

    Якія фарматы шукаюць:

    • Майстар-класы — вядзе эксперт(-ка), які(-ая) дзеліцца паглыбленымі ведамі, тэхнікамі і практычным досведам;
    • Натхняльныя выступы, пабудаваныя вакол канкрэтнага кейса.

    Што прапануецца: арганізатары пакрываюць дарогу, пражыванне і выплачваюць ганарар.

    Калі і дзе: Брусель, Бельгія, 3 снежня 2026 года.

    Дэдлайн падачы заявак — 31 жніўня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.