Стыпендыі для беларускіх студэнтаў у Літве і Чэхіі ад EU4Belarus (дэдлайн — 7 ліпеня)
У межах праграмы Education for Belarusians адкрыты конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія вучацца або паступаюць на вочную форму навучання ў Літве ці Чэхіі.

Фота: Gera Cejas / pexels.com
Могуць удзельнічаць студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і інтэграваных праграм, якія вучацца або паступаюць ва ўніверсітэты Літвы ці Чэхіі.
Умовы:
- Цяперашнія або былыя грамадзяне(-кі) Беларусі.
- Студэнты(-кі), якія пачалі вочнае навучанне ў Літве або Чэхіі не раней за 2020/2021 навучальны год.
- Тыя, хто мае запрашэнне на залічэнне на 2026/2027 навучальны год.
- Заяўнікі(-цы), якія былі адлічаныя з універсітэта ў Беларусі.
- Тыя, хто сам(-а) або чый блізкі член сям’і сутыкнуўся з пагрозамі ці пераследам па палітычных матывах.
- Былыя ўдзельнікі(-цы) SALT, якія пераходзяць на больш высокую ступень адукацыі або паспяхова працягваюць навучанне на той жа праграме.
Што прапануюць:
- Стыпендыя 650 EUR у месяц. Да 10 выплат за навучальны год — у залежнасці ад акадэмічнага календара.
- Падтрымка да 2 акадэмічных гадоў.
- Выплаты могуць працягвацца да канца 2027/2028 навучальнага года, калі студэнт(-ка) не завершыць, не спыніць і не прыпыніць навучанне раней.
Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў