Стыпендыя на ўдзел у міжнародным фестывалі журналістыкі Breakwater (дэдлайн — 30 траўня)
У верасні 2026 года ў Гданьску (Польшча) адбудзецца першы міжнародны фестываль журналістыкі Breakwater. Арганізатары прапануюць стыпендыі на ўдзел маладым журналістам і медыяспецыялістам з Цэнтральнай Еўропы, Балкан і некаторых краін Усходняга партнёрства.

Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці ў Гданьску. Фота: breakwaterfestival.org
Фестываль арганізуе Reporters Foundation — незалежны польскі цэнтр расследавальнай журналістыкі і медыяінавацый.
- Калі: 24–27 верасня 2026 года.
- Дзе: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Гданьск.
Асноўныя тэмы фестывалю: расследавальная журналістыка, OSINT і AI-інструменты, дэзінфармацыя, ваенная журналістыка, сторытэлінг, дакументальнае кіно, устойлівасць і фінансаванне незалежных медыя.
Асобная секцыя будзе прысвечана працы медыяў у выгнанні.
Арганізатары прапануюць стыпендыі фрылансерам, пачынаючым журналістам, а таксама журналістам, чыі рэдакцыі не могуць аплаціць іх удзел у фестывалі.
Стыпендыя пакрывае наступныя выдаткі:
- зваротны рэйс/падарожжа ў Гданьск
- нумар у гатэлі на тры ночы
- транспарт паміж аэрапортам Гданьска і гатэлем
- білет на фестываль
Хто можа падаць заяўку
Конкурс на стыпендыю адкрыты для журналістаў і рэдактараў, якія працуюць поўны працоўны дзень у друкаваных і анлайн-СМІ, на тэлебачанні, відэа, радыё, у дакументальным кіно, падкастах і мультымедыя, у тым ліку фрылансераў, якія працуюць поўны працоўны дзень, з наступных краін:
Чэхія, Славакія, Венгрыя, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Славенія, Харватыя, Боснія, Чарнагорыя, Сербія, Косава, Албанія, Паўночная Македонія, Беларусь і Украіна, а таксама расійскія спецыялісты з выгнаных СМІ.
Арганізатары аддаюць прыярытэт журналістам з Украіны, Беларусі і расійскіх СМІ ў выгнанні, а таксама тым, хто можа прадэманстраваць моцную асабістую матывацыю да журналісцкай прафесіі.
Кантакт арганізатараў: info@breakwaterfestival.org
Дэдлайн падачы заяўкі — 30 траўня 2026 года.
@bajmedia