• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Вернера Шульца 2026: тры месяцы ў Берліне (дэдлайн — 31 ліпеня)

    Фонд Генрыха Бёля прысуджае дзве стыпендыі для прадстаўнікоў_ц грамадзянскай супольнасці, пераважна з Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

    Стыпендыя дае магчымасць да трох месяцаў працаваць, праводзіць даследаванні і будаваць сувязі ў адной з двух берлінскіх арганізацый-партнёраў (Aus­tausch eV або Robert Have­mann Soci­ety eV) па тэмах дэмакратыі, вяршэнства права і супрацьдзеяння аўтарытарызму.

    • 2 000 € у месяц: пакрывае пражыванне ў Берліне, а таксама магчымыя праектныя і дарожныя выдаткі.
    • Перыяд: верасень — снежань 2026.

    Для каго:

    • стажор_кі, студэнт_кі або аспірант_кі з еўрапейскіх краін;
    • спецыяліст_кі ў сферы грамадзянскай супольнасці, мастацтва, медыя, адукацыі, палітыкі або навукі;
    • з пацверджанай актыўнасцю, заснаванай на каштоўнасцях дэмакратыі і правоў чалавека.

    Патрабуецца ўласны праект або добра распрацаваная канцэпцыя. Дыпломныя і дактарскія працы не разглядаюцца.

    Дэдлайн: 31 ліпеня 2026 года.

    Падрабязнасці тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.