• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сустрэча «Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг»

    Цэнтр новых ідэй запрашае на івент па фандрайзінгу. Мерапрыемства будзе цікава ў тым ліку прадстаўнікам медыясектару, якія хочуць даведацца больш пра пошук і прыцягненне рэсурсаў.

    Калi: 10–11 ліпеня 2026 года.

    Дзе: Imagu­ru, Twar­da 14/16, Варшава.

    Для каго: прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НКА, фандрайзеркі і фандрайзеры, арганізатаркі і арганізатары ініцыятыў, прадстаўнікі медыясектара, праваабаронцы.

    Тэмы:

    • Як прыцягваць фінансаванне па-за межамі інстытуцыйных фондаў?
    • Ці можа НКА супрацоўнічаць з бізнесам — і як зрабіць такую супрацу цікавай для абодвух бакоў?
    • Якія прыватныя фонды існуюць і як выбудоўваць з імі доўгатэрміновыя адносіны?

    Спікеркі і спікеры:

    • Аліна Яблонскі — спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці.
    • Рыгор Астапеня — сузаснавальнік ініцыятывы «Мальдзіс».
    • Валянціна Чэкан — спікерка-коўч, TEDx­Uli­caMińs­ka, TEDxMin­sk.

    Дэдлайн рэгістрацыі:

    • Варшава — 8 ліпеня, 12:00 CET.
    • Іншыя гарады — 30 чэрвеня, 12:00 CET.

    Арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. 

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Мерапрыемства арганізуецца ў межах праекта Belarus Bee­hive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imagu­ru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.