• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій для НДА і ініцыятыў (дэдлайн — 30 верасня)

    Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае актывістаў і актывістак на трэнінг па камунікацыйных стратэгіях. Мерапрыемства будзе карысна тым, хто хоча зрабіць сваю арганізацыю або ініцыятыву больш зразумелай і прыкметнай для аўдыторый.

    Калі:

    • 18 кастрычніка з 10:00 да 18:00
    • 19 кастрычніка з 10:00 да 13:00

    Дзе: цэнтр Варшавы. Дакладнае месца будзе паведамлена ўдзельніцам і ўдзельнікам, якія пройдуць адбор.

    На трэнінгу вы навучыцеся:

    • ствараць камунікацыйныя стратэгіі для арганізацый або ініцыятыў;
    • даносіць асноўныя ідэі і перавагі сваёй дзейнасці да аўдыторыі;

    Пасля трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць ментарскую падтрымку для распрацоўкі стратэгіі ўласнага праекта.

    Для каго гэты трэнінг?

    • Для тых, хто займаецца развіццём медыяпраектаў (сацыяльныя сеткі, YouTube-каналы).
    • Для праектных менеджэрак, менеджэраў і тых, хто займаецца стратэгічным планаваннем.
    • Для тых, хто хоча даведацца, што такое камунікацыйная стратэгія і як яе выкарыстоўваць.

    Форма рэгістрацыі адчыненая да 30 верасня ўключна. Удзельнічаць могуць да двух чалавек ад адной арганізацыі.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Мерапрыемства праводзіцца арганізацыяй «ІншыЯ» і аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.