Варкшоп па бяспецы для супрацоўнікаў медыя (дэдлайн — 21 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Digital Freedom Lab запрашае журналістаў і медыяменеджараў прыняць удзел у варкшопе 7–8 ліпеня 2026 года ў Варшаве.

Працуеце ў медыя або журналістыцы ва ўмовах транснацыянальных рэпрэсій — і пагрозы бяспецы ўжо неад’емная частка вашай рэальнасці? Прыходзьце на Digisec Skill-Sharing Workshop для медыяменеджараў і журналістаў.
Удзельнікаў чакаюць два дні практычнай працы ў малой групе:
- Шпіёнскае ПЗ і фішынг — як уладкаваны рынак spyware і malware, як адбываецца кампраметацыя прылад і як распазнаваць фішынгавыя атакі ва ўсіх іх формах: лісты, боты, фальшывыя формы і запрашэнні.
- Абарона акаўнтаў і камунікацый — на практыцы: паролі, MFA, бяспечныя мэсенджары, групавыя чаты, праца з воблачнымі сэрвісамі і анлайн-сустрэчамі. Асобна — AI-дыпфэйкі і як іх распазнаваць.
- Гібрыдныя пагрозы — злоўжыванне Інтэрполам і інструментамі міжнароднага вышуку, доксінг, анлайн-запалохванне, ціск праз блізкіх, выкарыстанне даных з адкрытых крыніц супраць журналістаў.
- Рэагаванне і план дзеянняў — што і як дакументаваць, куды звяртацца па тэхнічную, юрыдычную і псіхасацыяльную падтрымку, як выкарыстоўваць інцыдэнт для адвакацыі.
Фармат пабудаваны на разборы рэальных кейсаў, працы ў групах і peer-абмене досведам — не лекцыі, а сумесная праца людзей, якія сутыкаюцца з аднымі і тымі ж пагрозамі.
Калі: 7–8 ліпеня, 10:00–16:30.
Дзе: Варшава, афлайн.
Дэдлайн падачы заяўкі — 21 чэрвеня 2026 года, 23:59 CEST .
Каб падаць заяўку на ўдзел, запоўніце анкету.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў