Вэбінар «Калі публікацыя — рызыка: рэдакцыйныя рашэнні пад ціскам платформаў і аўдыторыі» (рэгістрацыя да 26 траўня)
Алгарытмы патрабуюць эмоцый, аўдыторыя — хуткай рэакцыі, а журналісцкая этыка часта не дае простых адказаў. Як у такіх складаных умовах медыя прымаюць рэдакцыйныя рашэнні?
Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак – усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на чарговы анлайн-модуль Media Ethics Lab.

Абмяркуем некалькі скандальных кейсаў, разгледжаных Радай па медыяэтыцы ў 2025 годзе, і паспрабуем выпрацаваць варыянты паводзінаў для рэдакцый у падобных выпадках.
Шчыра пагаворым пра пытанні, якія штодня паўстаюць перад беларускімі медыйшчыкамі:
- Клікбейт і мяжу паміж увагай і маніпуляцыяй
- Адаптацыю кантэнту пад патрабаванні платформаў
- Беларускую мову і алгарытмы сацсетак
- Просьбы герояў выдаліць матэрыял
- Лукашэнку і “трыгерныя” тэмы для павышэння ахопаў.
Пасля сустрэчы кожны і кожная атрымае свой уласны алгарытм прыняцця рашэнняў па складаных пытаннях датычна журналісцкай этыкі.
Трэнерка: Зоя Хруцкая, кіраўніца праекта Palatno і сяброўка Рады па медыяэтыцы.
Дзе і калі:
- анлайн (Zoom)
- серада, 27 траўня 2026 года
- 17:00–19:30 (Варшава) / 18:00–20:30 (Мінск, Вільня)
Чакаем ад прысутных актыўнасці падчас разбору кейсаў і дыскусій.
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Падавайцеся да 26 траўня 2026 года, 17:00 па Вільні.
Працоўныя мовы вэбінараў – беларуская і руская.
Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.
Калі ў вас засталіся пытанні датычна курса, пішыце нам на office@baj.media.
@bajmedia