• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар па пратаколах бяспекі для экалагічных журналістаў ад IFJ (25 лістапада)

    Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) запрашае на вэбінар «Пратаколы бяспекі для экалагічных журналістаў: фізічныя, псіхічныя і этычныя аспекты».

    Фота: pexels.com

    Калі: 25 лістапада 2025 года, с 14:30 до 16:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

    Дзе: анлайн, Zoom.

    Удзельнікі даведаюцца, як адказна асвятляць кліматычны крызіс, не ставячы пад пагрозу асабістую бяспеку і прафесійную сумленнасць. Атрымаюць інфармацыю аб фізічных, прававых і псіхалагічных рызыках, звязаных з экалагічнай журналістыкай, а таксама аб стратэгіях абароны і захавання этычных норм.

    Тэмы і спікеры:

    • Навошта журналістам-эколагам патрэбны пратаколы бяспекі — Марта Касцільо, журналістка і спецыялістка па камунікацыі праекта REVOLVE. 
    • Адказны падыход да асвятлення экалагічных пытанняў — Энтані Беланжэр, генеральны сакратар IFJ.

    Мова вэбинару: английская.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.