Воркшоп «Прасцей простага: як журналісту пісаць пра складанае — зразумела і без скажэнняў» (рэгістрацыя да 19 кастрычніка)
Прасцей — не значыць прымітыўна. На воркшопе з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойкай на канкрэтных прыкладах разбяром, як ператвараць складаныя тэмы ў зразумелыя гісторыі для людзей, якія нічога пра іх не ведаюць.

Скажам, дзяржаўны доўг ЗША — ужо амаль мем. Велізарная лічба, жарты пра «Амерыку, якая ўсім павінна», упэўненыя тлумачэнні ў сацсетках. Але за мемам хаваецца рэальная эканамічная праблема — і мноства розных інтэрпрэтацый.
Пагаворым пра тое, як:
– увайсці ў незнаёмую складаную тэму і зразумець, што сапраўды трэба ведаць аўдыторыі;
– выбраць галоўнае і не спрабаваць растлумачыць усё адразу;
– выкарыстоўваць аналогіі, прыклады і метафары, не скажаючы рэальнасць;
– заўважаць маніпулятыўныя рамкі і мемы, якія ўжо задаюць аўдыторыі пэўны спосаб разумення тэмы;
– чаму нельга (ці ўсё ж можна) проста спытаць пра гэта ў ChatGPT.
Фармат: Анлайн. 2,5 гадзіны (з перапынкам на 10 хвілін).
Калі: 20 кастрычніка 2026 года: 17:00–19:30 (Варшава)/18:00–20:30 (Вільнюс).
Як патрапіць: Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя адкрытая да 19 кастрычніка 2026 года, 17:00 (Вільнюс)
РЭГІСТРАЦЫЯ
Удзельнікі і ўдзельніцы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за суткі і за гадзіну да пачатку воркшопа.
Калі ў вас засталіся пытанні пра воркшоп, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com
Воркшоп арганізуюць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
@bajmedia