• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Youtube ад А да Я: вясновы інтэнсіў ад IFAE (дэдлайн — 29 сакавіка)

    Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на інтэнсіў «Youtube ад А да Я». Гэта курс для тых, хто хоча навучыцца ствараць відэаролікі і зарабляць на гэтым.

    Працягласць курса: 6 заняткаў па 1,5–2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў.

    Калі: з 4 красавіка па 16 траўня ў 19.00 па Мінску

    Дзе: анлайн на дыстанцыйнай навучальнай платформе.

    Запісацца на ўдзел у курсе можна да 29 сакавіка 2024 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Пасля сканчэння курса удзельнікі будуць ведаць:

    • што такое YouTube, яго магчымасці ды інструменты;
    • як знайсці там сваю нішу;
    • чаму варта ісці ў YouTube;
    • падводныя камяні беларускага YouTube;
    • як прасоўваць асабісты канал і дзе ўзяць першых 100 падпісантаў;
    • як працаваць з канкурэнтамі і пераймаць іх моцныя бакі;
    • як стварыць якасны кантэнт і як яго ацэньваць і паляпшаць у будучыні.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ

    Заняткі курса вядуць:

    Валера Руселік — мэдыяактывіст, блогер з 25-гадовым журналісцкім стажам. Актыўна вядзе ўласныя YouTube- і ТыкТок-каналы. Працяглы час быў самым папулярным беларускамоўным YouTube-блогерам.

    Арцём Прыпісноў — блогер, медыяэесперт, экс-галоўны рэдактар, вядучы і ідэйны натхняльнік медыяпраекта, які сабраў мільён праглядаў у першы месяц працы, 10 тысяч падпісчыкаў за два месяцы і ўвайшоў у топ‑5 беларускіх каналаў на YouTube за жнівень 2022 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.