Архіў
Анлайн-сустрэча «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг» (4 лютага)
Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсіх, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
«РАДА» запрашае на анлайн-прэзентацыю даследавання пра беларускую моладзь (27 студзеня)
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?
Мікрагранты на стварэнне падкастаў (наступны дэдлайн — 30 студзеня)
Content is Queen збірае заяўкі на мікрагранты для стварэння падкастаў. Могуць удзельнічаць пачынаючыя і дасведчаныя падкастары з усяго свету.
Вышаградскія гранты на праекты 2026 (наступны дэдлайн — 1 лютага)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
«Зялёная сетка» запрашае медыі на сустрэчу з эксперткай па клімаце (22 студзеня)
«Зялёная сетка» запрашае журналістаў на прафесійную сустрэчу з кліматолагам, кандыдаткай геаграфічных навук Ганнай Скрыган.
Адкрытая дыскусія «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату» (24 студзеня)
Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 ладзіць у Варшаве дыскусію пра ўмовы і аплату працы фатографаў.
Прэмія Knight International Journalism Award 2026 (дэдлайн — 8 лютага)
Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2026 года.
Адкрыты збор заявак на прэмію Багушэвіча (дэдлайн — 1 лютага)
Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча – за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2025 годзе. Гэтая ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці.
БАЖ запрашае на прэзентацыю Канцэпцыі рэформ медыясектара Беларусі (Вільня, 16 студзеня)
Эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі Канцэпцыю рэформ медыясетара Беларусі на выпадак адкрыцця акна магчымасцяў для пераменаў.
Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2026 (дэдлайн — 10 студзеня)
ISSP запрашае фатографаў, якія жывуць у Літве, Латвіі ці Эстоніі, падаць заяўкі на конкурс FUTURES Baltic Talents 2026.
Магістратура па журналістыцы Erasmus Mundus (дэдлайн — 10 студзеня)
Студэнты, якія жадаюць атрымаць ступень магістра ў галіне журналістыцы, могуць падаць заяўку на гэтую праграму.
Стыпендыя Rest & Resilience ў Берліне (дэдлайн — 15 студзеня)
Журналісты з краінаў з абмежаванай свабодай прэсы і інфармацыі могуць правесці 6 месяцаў у рэзідэнцыі ў Германіі.
Прэмія Voices Awards 2026 для журналістаў у краінах ЕС (дэдлайн — 12 студзеня)
Міжнародны конкурс Voices Awards 2026 узнагароджвае тых, хто змяняе сітуацыю ў галіне журналістыкі і свабоды СМІ. Прэмія з’яўляецца часткай Voices – European Festival of Journalism and Media Freedom — фестывалю журналістыкі і свабоды СМІ ў ЕС.
Фінансаванне журналісцкіх праектаў ад Journalists for Human Rights (дэдлайн — 31 студзеня)
Арганізацыя Journalists for Human Rights (JHR) — вядучая канадская структура ў галіне развіцця медыя — аб’яўляе прыём заявак на фінансавую падтрымку для незалежных журналістаў, медыяплатформаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія ствараюць кантэнт для беларуска- і рускамоўнай аўдыторыі.
Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў (дэдлайн — 16 студзеня)
Аўстрыйскі Інстытут гуманітарных навук (Institut für die Wissenschaften vom Menschen) запрашае падаць заяўку на стыпендыю Мілены Ясенскай. У конкурсе могуць удзельнічаць дасведчаныя журналісты, якія пішуць пра культуру.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці