Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску
Экс-галоўная рэдактарка Kyky.org і экс-кіраўніца камунікацый офіса Святланы Ціханоўскай Наста Рагатко ў канцы мінулага года выдала кнігу «Насі з сабой» пра палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі. Цяпер на сайце выдавецтва «Логвінаў» з’явілася абвестка пра выхад беларускай версіі гэтай кнігі.

Фота: Facebook Насты Рагатко
«У вас у руках плэйліст з дванаццацi з паловай апавяданняў. Камiчных, iрваных, эмігранцкіх, шалёных, фемінных — пісаць іх стала маёй тэрапіяй, пошукам новых сэнсаў замест тых, што вычарпалі сябе», — піша ў анонсе кнігі сама Наста Рагатко.
Арыгінальнае рускамоўнае выданне знайшло свайго чытача і выйшла двума накладамі кожны па 1000 асобнікаў. Кніга выклікала публічныя дыскусіі і прынесла аўтарцы даход.
Беларускамоўнае выданне будзе каштаваць танней за рускамоўнае — усяго 8 еўра замест ранейшых 20-ці. Набыць яго можна ў тым ліку праз сайт выдаўца.
@bajmedia