• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на журфак БДУ сёлета трохі перавысіў 1 чалавека на месца

    У пятніцу, 17 ліпеня, скончыўся прыём дакументаў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

    Абітурыенты журфака БДУ слухаюць міністра інфармацыі Дзмітрыя Жука перад уступным іспытам па дысцыпліне «Творчасць». Фота: Telegram-канал журфака БДУ

    План прыёму на журфак у 2026 годзе на дзённую бюджэтную форму навучання складае 132 студэнты: па спецыяльнасці «Журналістыка» — 90, па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» — 42.

    На спецыяльнасць «Журналістыка» на 90 бюджэтных месцаў падалі 102 заяўкі, у тым ліку 10 «мэтавікоў». На спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» на 42 месцы падалі 46 заявак. 

    Такім чынам конкурс на абедзьве спецыяльнасці склаўся каля 1,1 чалавека на месца.

    Калі параўноўваць з мінулым годам, то сітуацыя трохі пагоршылася. У 2025 конкурс на журфак складаў каля 1,2 чалавека на месца.

    Нагадаем, платнага аддзялення на факультэце няма ўжо з 2023 года.

    Журфак БДУ ладзіць «шок-экскурсіі» для будучых ваенкараў і вучыць «традыцыйным каштоўнасцям»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.