• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літрадыё вяртаецца ў эфір пасля паўтарагадовага маўчання

    Беларускае інтэрнэт-радыё Litra­dio абвясціла пра перазапуск пасля паўтарагадовага перапынку. Заснавальнік праекта Павел Анціпаў паведаміў, што радыё ўжо зноў працуе ў кругласутачным эфіры, а таксама аднаўляе публікацыю новых літаратурных твораў і рыхтуе жывыя аўтарскія праграмы.

    Літрадыё вяртаецца ў эфір: каментар Паўла Анціпава

    Павел Анціпаў. Фота: «Еўрарадыё»

    Пра тое, чаму ён вырашыў зноў запусціць праект, Павел Анціпаў распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

    – Гэтае радыё пачалося 17 гадоў таму. Да мяне звяртаюцца людзі, якія чакаюць новых тэкстаў. Да мяне звяртаюцца новыя людзі, якія напісалі новыя тэксты. Такога парталу для публікацыі новых тэкстаў не шмат. Хочам уласнымі сіламі гэта ўзнавіць, каб быў жывы эфір. Запісы беларускіх пісьменнікаў, і жывых, і якіх ужо няма з намі. Гучыць беларуская музыка. Першае ўключэнне было з «Мальдзіс фэсту». Мы вяшчаем 24 гадзіны на дзень.

    Паводле Паўла Анціпава, для падрыхтоўкі першых чатырох новых публікацый неабходна сабраць 320 еўра, прычым сродкі на першую ўжо сабраныя. Праект таксама прадугледжвае невялікія ганарары для аўтараў, чые творы будуць апублікаваныя. Анціпаў заклікаў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў дасылаць свае творы, а музыкаў — запісы для эфіру.

    Слухаць цалкам:

     

    «Усё дрэнна. Але гэта не значыць, што не трэба нічога рабіць». Вялікая гутарка з выдаўцом і рэдактарам «Літрадыё» Паўлам Анціпавым

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.