• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Найбуйнейшыя медыі Францыі падтрымалі беларускіх журналістаў-палітвязняў

    Група незалежных журналістаў у выгнанні наведала Францыю і правяла шэраг акцый салідарнасці са зняволенымі калегамі.

    Парыж журналісты

    Беларускія журналісты і супрацоўнікі Radio France Inter­na­tionale (RFI) трымаюць партрэты журналістаў-палітвязняў. Фота: БАЖ

    Разам з французскімі калегамі з Radio France Inter­na­tionale (RFI), Radio France і Le Monde беларускія журналісты зладзілі «Марафон салідарнасці».

    Падчас сустрэч у французскіх медыях беларусы распавядалі пра зняволеных калег, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

    Ірына Новік Le Mond

    Ірына Новік з партрэтам Анджэя Пачобута ў рэдакцыі Le Monde. Фота: БАЖ

    22 кастрычніка, калі Еўрапарламент уручыў журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту прэмію імя Андрэя Сахарава, журналістка Hrodna.life Ірына Новік у прамым эфіры Radio France Inter­na­tionale (RFI) пракаментавала гэтую падзею так:

    — Мы шчаслівыя найперш таму, што ён блізкі сябар, родам з Гродна, дзе прысутнасць польскай грамады вельмі важная. Анджэй сапраўды прадэманстраваў гераізм. У нас, у беларусаў, ёсць жарт: не сядзеў — не журналіст, не сядзеў — не беларус.

    Анджэй даўно знаходзіцца ў турме, ён мог бы выйсці, калі б напісаў прашэнне на памілаванне або сказаў, што зменіць свае паводзіны. Але ён трымаецца. І для нас гэта прыклад, які паказвае, што мы таксама мусім стаяць цвёрда. Дзякуючы гэтай прэміі Сахарава нашая сітуацыя не застанецца незаўважанай.

    Парыж Марафон салідарнасці

    На фота БАЖ (злева направа): журналіст Radio France Каміль Магнард (Camille Mag­nard), Ірына Новік і журналістка Radio France Вірджынія Піронан (Vir­ginie Pironon).

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці. Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    Парыж Марафон салідарнасці

    Беларускія і французскія журналісты ў рэдакцыі Le Monde. Фота: БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    У Вільні назвалі пераможцаў «Вольнага слова-26»

    18 верасня ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Віншуем пераможцаў!
    18.09.2026
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.
    24.08.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.