• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі стварылі ў Telegram фэйкавы бот гомельскага незалежнага анлайн-выдання «Флагшток»

    Праз яго спрабуюць выведаць стаўленне карыстальнікаў да вайны ва Украіне і асабістую інфармацыю пра іх.

    Сілавікі стварылі ў Telegram фэйкавы бот гомельскага незалежнага анлайн-выдання «Флагшток»

    Скрыншот

    З’яўленне фэйкавага бота заўважылі супрацоўнікі рэдакцыі.

    «Пасля першага паведамлення бот фіксуе ваш ID, а потым да перапіскі падлучаецца супрацоўнік спецслужб, які спрабуе выведаць асабістую інфармацыю», —піша Telegram-канал «Флагшток-Гомельшчына».

    У выданні падкрэсліваюць, што яно ніколі не выкарыстоўвае ботаў і мае ў Telegram адзіны афіцыйны кантакт для таго, каб інтэрнэт-карыстальнікі маглі паведаміць навіну ці звязацца з рэдакцыяй.

    «Флагшток» — гэта беларускае незалежнае рэгіянальнае інтэрнэт-выданне, заснаванае ў Гомелі ў 2020 годзе. Назва праекта ўзнікла як рэакцыя на грамадскія пратэсты супраць будаўніцтва ў абласным цэнтры 60-метровага флагштока дзяржаўнага сцяга. Выданне асвятляе грамадска-палітычныя і эканамічныя падзеі ў рэгіёне, фіксуе выпадкі карупцыі і парушэнняў правоў чалавека.

    Улады Беларусі прызналі інтэрнэт-рэсурсы выдання «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а само медыя — «экстрэмісцкім фарміраваннем». Праз крымінальны пераслед і ціск з боку беларускіх уладаў каманда вымушана працаваць за мяжой.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.