Суд адмовіўся прыняць апеляцыю Леаніда Судаленкі па справе аб прызнанні TikTok-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці 24 чэрвеня 2026 года адмовіў праваабаронцу Леаніду Судаленку ў прыняцці апеляцыйнай скаргі на рашэнне ад 27 траўня 2026 года, паводле якога старонку праваабаронцы ў TikTok прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У сваёй апеляцыйнай скарзе Леанід Судаленка прасіў адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі, указваючы, што названая старонка належыць яму. Аднак суддзя Вольга Гуд адмовіла ў прыняцці скаргі.
Паводле вызначэння суда, у апеляцыйнай скарзе адсутнічаюць звесткі, якія пацвярджаюць прыналежнасць TikTok-старонкі заяўніку, а таксама не прыведзены доказы таго, што абскарджванае рашэнне закранае яго правы або абавязкі. На гэтай падставе суд прыйшоў да высновы, што Судаленка не мае права на апеляцыйнае абскарджанне ў дадзенай справе.
Такі падыход выклікае пытанні адносна забеспячэння права на эфектыўную судовую абарону. Калі дзяржаўныя органы прызнаюць інфармацыйны рэсурс «экстрэмісцкім», але адначасова адмаўляюць асобе ў магчымасці аспрэчыць такое рашэнне, спасылаючыся на адсутнасць доказаў яе сувязі з гэтым рэсурсам, гэта фактычна пазбаўляе чалавека доступу да судовай абароны.
Згодна з вызначэннем суда, на яго можа быць пададзена частная скарга ў Мінскі абласны суд праз суд Маладзечанскага раёна на працягу пятнаццаці дзён, чым ужо і скарыстаўся праваабаронца Леанід Судаленка.
В Беларуси начали возбуждать уголовные дела за публикации в Threads и TikTok
@bajmedia