беларуская літаратура
Настасся Панкратава: «Адчула цішыню, якая звінела ў залі. Свет раптам перастаў быць чорна-белым»
Тэатральны крытык Настасся Панкратава ў інтэрв’ю «Салідарнасці» — пра парадоксы кароткай памяці, гонар за нашых і імёны, якія не мусяць знікнуць з летапісу беларускага тэатру.
Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый «экстрэмісцкімі фарміраваннямі»
БАЖ далучыўся да заявы Беларускага ПЭНа, які разам з праваабарончай і культурнай супольнасцю рашуча асуджае новую хвалю маштабных рэпрэсій супраць незалежных выдаўцоў, распаўсюджвальнікаў кніг і культурных арганізацый у Беларусі.
Настасся Панкратава напісала кнігу пра беларускі тэатр апошняга 10-годдзя
Тэатральная аглядальніца Настасся Панкратава напісала кнігу “(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі”, якая неўзабаве выйдзе ў выдавецтве Skaryna Press. У выданні сабраныя пад адной вокладкай выбраныя інтэрв’ю і аналітыка, якія выходзілі ў розных медыя, а таксама артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускім тэатральным свеце з 2015 па 2025 год.
Беларускі ПЭН абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Праваабарончую арганізацыю «Беларускі ПЭН» 4 сакавіка 2026 года ўнеслі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС. Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў 1989 годзе з мэтай абароны свабоды слова.
Галоўны рэдактар bellit.info Ціхан Чарнякевіч: Эмігравала большая частка крэатыўнага класа
«Медиа-Полесье» пагаварыла з Ціханам Чарнякевічам пра беларускую літаратуру (на радзіме і ў выгнанні), эміграцыю і родны Пінск.
«Прадукт для неафітаў». Як на Budzma.org развіваюць новы падкаст пра беларускую літаратуру
Не сакрэт, што многія беларусы траўмаваныя школьнымі ўрокамі белліту. Як пераадолець гэтую траўму і прыцягнуць неафітаў да беларушчыны? Пра гэта, а таксама пра іншыя выклікі, якія стаяць перад камандай, размаўлялі аўтар папулярнага літаратурнага відэапраекта «Смаленне вепрука» Алесь Кіркевіч і вядоўца падкасту Настасся Суханосік.
Грошы на хостынг для інтэрнэт-часопіса «Таўбін» сабралі за выходныя
Сайт інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Таўбін» будзе працаваць яшчэ як мінімум два гады, паведаміла каманда праекта. Гэта адбылося дзякуючы чытачам выдання, якія дапамаглі сабраць грошы на аплату дамену і хостынгу.
Былы палітвязень і супрацоўнік АНТ з 20-гадовым стажам напісаў камічную кнігу пра турму
Пасля шэрагу рэалістычных і суровых твораў пра турму аўтарства Максіма Знака, Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка ды іншых з’явіўся і гумарыстычны — кніга былога радыёвядоўцы Антона Бяляева з назвай «Як я правёў гэтае лета».
«Няма ніякіх „з’ехаўшых“ і „застаўшыхся“». Вялікая размова з Сашам Чарнухам
У размове з «Радыё Свабода» кіраўнік і стваральнік «Міністэрства Сэпультуры» расказвае, якую музыку слухаў у 2025 годзе, чаму не ўвайшоў у літаратурную тусоўку, нягледзячы на поспех сваіх першых дзвюх кніг, і чаго чакае ад новага 2026-га.
Ва Украіне выдадуць у перакладзе з беларускай артбук «Сож»
Ва Украіне выходзіць артбук «Сож» — дыхтоўны фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі і фотаздымкамі Алеся Пілецкага (Беларусь-2020) і Станіслава Крупажа (Украіна-2022). Усе сродкі ад продажу накіроўваюцца на падтрымку беларускага рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», таму гэтая кніга — спосаб падтрымаць добраахвотнікаў, якія аддалі сваё здароўе на вайне, і адначасова атрымаць артбук.
Журналісты «Белсата» і БТ сталі прататыпамі герояў рамана Дзяніса Дудзінскага
Журналісты сталі галоўнымі героямі першага рамана тэлевядоўцы Дзяніса Дудзінскага «Пацібулум». 7 снежня медыйшчык прэзентуе сваю дэбютную кнігу ў Вільні.
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы»
Цырымонія праходзіла ў Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці ў Гданьску (Польшча). Яе вядоўцай была Крысьціна Дробыш — акторка, дыктарка і выдаўца аўдыёкніг.
Вяртаючыся да каранёў: аўдыёспектакль Светы Бень і Інгі Лізянгевіч
Летась да Ночы расстраляных паэтаў быў створаны аўдыёспектакль «Нікому я гэтага не казала». Ён падрыхтаваны паводле кнігі твораў і лістоў Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае».
Ноч расстраляных (не толькі) паэтаў. Што варта ведаць і памятаць пра чорную дату ў гісторыі Беларусі
«Салідарнасць» прыгадавае некалькі важных момантаў.
Абноўлены сайт Ночы расстраляных паэтаў. Беларусы могуць дадаваць свае акцыі памяці на мапу падзей па ўсім свеце
Сёлета з 29 на 30 кастрычніка беларусы будуць адзначаць адну з самых чорных дат у сваёй гісторыі — Ноч расстраляных паэтаў. Абноўлены сайт nochpaetau.com запрашае арганізатараў імпрэзаў дадаваць прымеркаваныя да знакавай даты падзеі на адмысловую мапу.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.