гісторыя СМІ
«Туризм и отдых» — газета, якая стварыла цэлую медыяэкасістэму
1 сакавіка 1994 года выйшаў у свет першы нумар газеты «Туризм и отдых». БАЖ распавядае гісторыю гэтага выдання. Як мы памятаем, пачатак 90‑х — пасля распаду СССР межы пачалі прыадкрывацца, не тое, каб напоўніцу, але адпачынак у Турцыі, Егіпце, Грэцыі пачаў станавіцца даволі рэальнай мэтай.
«Ніва»: 70 гадоў разам з беларусамі Беласточчыны
«Хочам штодзённа быць з Вамі, супольна перамагаць усялякія цяжкасці ў жыцці і працы, а таксама разам з Вамі цешыцца з дасягнутых поспехаў…», — такімі словамі вітала рэдакцыя чытачоў першага нумара тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Адбылося гэта 4 сакавіка 1956 года. БАЖ гутарыць з нагоды 70-годдзя з былымі і дзейнымі сябрамі беластоцкага калектыву газеты.
Як і чаму радыё ў Швецыі загаварыла па-беларуску
Ці ведалі вы, што ў нядаўнім мінулым «Радыё Швецыі» вяшчала па-беларуску? «Салідарнасць» расказвае, як так адбылося – у некалькіх фактах.
Як узляцеў і знік «Вожык». Беларускі сатырычны часопіс пражыў 80 год
Былы супрацоўнік «Вожыка», журналіст Сяргей Навумчык на «Радыё Рацыя» у праграме «Мы бачым» распавёў пра зорны час гісторыі легендарнага беларускага часопіса. БАЖ уважліва паслухаў выпуск і прапаноўвае чытачам тэкставую версію.
У Беластоку адкрыецца выстава да 70-годдзя тыднёвіка «Ніва»: паўстагоддзя беларускага жыцця ў кадрах
30 студзеня ў Падляшскім музеі ў Беластоку распачне працу выстава «НІВА | ФОТАЗДЫМКІ». Экспазіцыя прысвечана 70-годдзю выхаду першага нумара легендарнага беларускага тыднёвіка і прэзентуе выбраныя кадры з архіва рэдакцыі за 1956–2000 гады.
«Мая камера стала зброяй». Як фатаграфія змагалася з дыктатурай Піначэта
Фатаграфія можа быць не толькі мастацтвам, але і формай супраціву. У часы дыктатуры Піначэта ў Чылі камера стала інструментам барацьбы з хлуснёй, страхам і забыццём — і за гэта фатографы плацілі свабодай і жыццём.
«Наша будучыня»: пра што пісалі ў беларускай газеце больш за сто гадоў таму?
Скаргі на палякаў і прыгнёт беларушчыны, неразуменне Язэпа Драздовіча і заклікі да змагання за незалежнасць… Усё гэта змяшчалася ў газеце «Наша будучыня», якая выходзіла крыху больш за месяц у 1922 годзе. На яе старонках друкаваліся знакавыя беларускія пісьменнікі, але, як і большасць беларускіх газет міжваеннага часу ў Польшчы, гэта не перашкодзіла польскім уладам ліквідаваць газету.
«Нашай Ніве» споўнілася 119 гадоў. Некалькі старонак з гісторыі выдання
Гісторыя «Нашай Нівы» пачалася ў Вільні 119 гадоў таму — 23 лістапада 1906 года.
«Які шрыфт?» З нашаніўскай эпапеі пра «лацініку» і «гражданку»
Беларускае Радыё Рацыя публікуе вытрымкі з атрыкулаў «Нашай Нівы» пачатку ХХ стагоддзя. Яны тычацца спрэчак і дыскусій наконт карыстання лацінкай ці кірыліцай у выданні. Матэрыялы сабраў і перадаў у рэдакцыю лінгвіст Віталь Станішэўскі.
Незалежнае радыёвяшчанне: ад «Беларускай маладзёжнай» і да нашых дзён
15 лістапада 1925-га ў сталіцы ўпершыню прагучала: «Увага! Гаворыць Мінск!» З гэтых слоў 100 гадоў таму пачалася гісторыя беларускага радыё. Як за стагоддзе змянілася айчынная радыёжурналістыка? З чаго пачыналася развіццё незалежных радыёхваляў? І якіх фарматаў чакаюць ад сённяшніх радыйшчыкаў? У знакавую дату БАЖ абмеркаваў гэтыя пытанні са Змітром Лукашуком.
Генадзь Верацінскі: Калі фотакадр — імгненне, то фатограф не яго цень, а сведка гісторыі
Генадзь Верацінскі прыйшоў у прафесію ў той час, калі ў Мінску фармавалася новае кола фатографаў. За наступныя дзесяцігоддзі ў яго аб’ектыў трапіла большасць самых значных падзей беларускай гісторыі. Здымкі майстра сталі жывым сведчаннем тэзы пра тое, што дакументальная фатаграфія не патрабуе эфектаў, бо яна натуральна ператвараецца ў сведчанне часу.
Аляксандр Класкоўскі: Журналістыка — не толькі рамяство. Гэта выпрабаванне і ціскам, і свабодай
«Я ганаруся калегамі: былі ў літаральным сэнсе на перадавой, траплялі ў пастарункі, і ніхто не здрадзіў прафесіі, нават калі ўсё навокал развальвалася», — падкрэслівае Аляксандр Класкоўскі. Усім сваім прафесійным жыццём выбітны журналіст даказвае, што нашая справа — гэта аголены нерв, баявая гатоўнасць і мужнасць называць рэчы сваімі імёнамі.
Алег Груздзіловіч: Пісаў пра здзекі. Прайшоў турму. І даказаў: свабоду не зламаць
Ці магчыма, каб сын высокапастаўленага чыноўніка, які светапоглядна гадаваўся шчырым камуністам, у выніку стаў ля вытокаў незалежнай беларускай журналістыкі? Прыклад Алега Груздзіловіча даказвае — так. Слынны рэпарцёр у свой час стварыў ячэйку БНФ у «Знамени юности», працаваў сярод іншага ў «Народнай газеце» і «Нашай Свабодзе», а ў 2021‑м сеў за супрацу з «Радыё Свабода».
Кароткая гісторыя беларускай журналістыкі: адраджэнне, вынішчэнне і выгнанне
БАЖ сабраў слухачоў на лекцыю па найноўшай гісторыі беларускай журналістыкі «Што ўзлятала, а што згасала? Незалежныя беларускія СМІ ад 90‑х і да сёння». Выбралі найважнейшыя моманты з гэтага выступу.
Японская катастрофа, Злучаныя Штаты Еўропы і боль беларусаў. Пра што пісалі ў газеце «Воля народу»
У міжваенны час на тэрыторыі Заходняй Беларусі выходзіла дзясяткі беларускіх газет. Некаторыя працавалі гадамі, а некаторыя маглі выходзіць толькі на некалькі нумароў. Польскія ўлады абмяжоўвалі, часам закрывалі газеты, якія ім не падабаліся.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.