падкасты
Чалавек-інстытуцыя: як ствараюцца і выжываюць персанальныя медыябрэнды
У сучаснай беларускай медыяпрасторы ўсё часцей гучаць нароўні з назвамі буйных медыя імёны канкрэтных людзей. Яны самі сабе і рэдактары, і сцэнарысты, і прадзюсары. Пагаварылі з гісторыкам Цімафеем Акудовічам і культурніцкай дзяячкай Кацярынай Ваданосавай пра тое, як працуе мадэль «чалавека-інстытуцыі» і чаму ўласнае прозвішча можа стаць адначасова і капіталам, і цяжарам.
Як працуюць нішавыя медыя для ўразлівых груп у Беларусі. Ад лайфстайлу да навігацыі ў крызісе
Пасля 2020 года беларускія медыя для ўразлівых груп прайшлі шлях ад забаўляльнага лайфстайлу да стратэгіі выжывання. Ва ўмовах, калі нават просты лайк можа стаць падставай для пераследу, такія рэсурсы ператвараюцца ў «навігатары» ў крызісе. Сёння бяспека аўдыторыі ўнутры краіны — гэта не проста тэхнічны момант, а падмурак рэдакцыйнай палітыкі.
Па-за фарматамі і грантамі. Як беларускія блогеры і падкастары ствараюць сэнсы ў часы крызісу
Сённяшні беларускі медыяландшафт — гэта не толькі вялікія парталы, але і нішавыя праекты, якія нараджаюцца з асабістых боляў і патрэб. Мы пагаварылі з аўтаркамі двух розных, але аднолькава шчырых праектаў: Сеняй Крапівой, якая праз TikTok прасоўвае «інтэрсэкцыянальную экалогію» ў праекце «Кажа крапіва», і Мары, стваральніцай падкасту I hate dates, якая разам з аўдыторыяй даследуе тэму […]
Сіла прыкладу і шчырасць. Новыя мадэлі беларускіх медыяпраектаў у эміграцыі
Медыяландшафт істотна змяніўся: многія спецыялізаваныя праекты зніклі, але на іх месцы — хай сабе і не звышхутка — з’яўляюцца новыя ініцыятывы. Пагаварылі з заснавальнікамі праектаў «Справы» і «Ласкатухі» пра тое, як рабіць эксклюзіўны кантэнт з мінімальнымі рэсурсамі і пра медыя як пляцоўкі для ўзаемападтрымкі.
Сяргей Дубавец і Цімафей Акудовіч — у шорт-лісце прэміі Багушэвіча
Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі кароткі спіс за 2025 год. У ім — імёны беларускіх журналістаў Сяргея Дубаўца і Цімафея Акудовіча.
З’явіўся новы этнаграфічна-экалагічны падкаст «Міфічная Беларусь»
Ужо выйшла дзве серыі цыклу — пра русалак і пра Купалле. Усяго сёлета будзе 8 выпускаў падкасту «Міфічная Беларусь».
Spotify запусціў аўдыяверсіі артыкулаў вядомых часопісаў
Музычны сэрвіс Spotify пачаў пераўтвараць доўгія артыкулы з вядомых западных часопісаў у аўдыёфармат. Яны будуць даступныя ў межах штомесячнага ліміту аўдыякніг для карыстальнікаў падпіскі Premium.
З’явіўся падкаст-навігатар для тых, хто хоча сачыць за беларускай культурай
У сакавіку выйшаў першы эпізод «Кропкі над ё». Як кажуць стваральнікі, гэта падкаст пра навіны беларускай культуры, які «дапаможа не страціць сувязь з тым, што адбываецца ў музыцы, літаратуры, тэатры і кіно».
«Прадукт для неафітаў». Як на Budzma.org развіваюць новы падкаст пра беларускую літаратуру
Не сакрэт, што многія беларусы траўмаваныя школьнымі ўрокамі белліту. Як пераадолець гэтую траўму і прыцягнуць неафітаў да беларушчыны? Пра гэта, а таксама пра іншыя выклікі, якія стаяць перад камандай, размаўлялі аўтар папулярнага літаратурнага відэапраекта «Смаленне вепрука» Алесь Кіркевіч і вядоўца падкасту Настасся Суханосік.
Цифровой мир 2026: от ИИ-революции к осознанному потреблению
Данная статья подготовлена на основе материалов Digital 2026 Global Overview Report — самого масштабного и детального исследования в истории серии Global Digital Reports, созданного в партнёрстве с Meltwater и We Are Social.
Беларускамоўныя падкасты, якія можна слухаць гадзінамі: ад псіхалогіі і урбанізму да палітыкі і эратычнага фальклору
Беларуска з нікам red_batary папрасіла ў Threads параіць беларускамоўныя падкасты – не занадта «лекцыйныя», з жывымі размовамі, людзьмі, псіхалогіяй і гумарам. У каментарыях набралася столькі варыянтаў, што з іх атрымалася цэлая падборка. CityDog.io сабраў падкасты на розныя тэмы – раптам знойдзеце новы любімы.
Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра часы ледніковага перыяду
«Даўно хацеў, доўга адкладаў, але вось, нарэшце, сабраўся». Гісторык Цімох Акудовіч абвясціў пра запуск уласнага аўдыёпадкасту «Magistra Svita налева пашыта». У падкасце аўтар плануе раскрываць цікавыя, на яго погляд, сюжэты з гісторыі Беларусі.
Шорт-ліст прэміі Францішка Багушэвіча: «Белсат», Сяргей Дубавец, анлайн-часопіс Taubin
У кароткі спіс прэміі ўвайшлі 4 кнігі, два тэлевізійныя праекты і адзін YouTube-праект.
«Мы хочам, каб вы пачулі расстралянае слова». З’явіўся падкаст з творамі рэпрэсаваных і расстраляных паэтаў і пісьменнікаў
У сеціве з’явіўся новы літаратурны праект пад назвай «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка». Аўтары будуць агучваць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930‑я гады пісьменнікаў і паэтаў. Сёння гэтыя творы фактычна пад негалоснай забаронай у школе.
Што паслухаць па гісторыі Беларусі: найлепшыя падкасты
Як зрабіць гісторыю блізкай і цікавай? Ад дасціпных размоваў пра шляхецкі побыт да вострых дыскусій пра Вялікае Княства Літоўскае — у падкастах на ютубе знойдзецца ўсё, што трэба аматарам мінулага.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.