• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі спыняць вяшчанне каналы Discovery і Eurosport

    Белтэлекам паведаміў, што з 1 ліпеня 2026 года з сеткі вяшчання ZALA IPTV знікне тэматычны пакет Dis­cov­ery разам з яго галоўным каналам Dis­cov­ery Chan­nel. Акрамя таго, гледачы застануцца без спартыўных каналаў Eurosport 1 і Eurosport 2.

    У Белтэлекаме патлумачылі прычыну: тэрмін дзеяння дамовы з праваўладальнікам падыходзіць да завяршэння.

    На замену каналам, якія сыходзяць, Белтэлекам прапануе новы тэматычны пакет VIP HD. У яго ўваходзяць:

    • Тэлеканал Viasat Nature/History HD з праграмамі пра прыроду, падарожжы, гісторыю і незвычайныя прыгоды.
    • «Спартыўны тэлеканал Віясат HD» з трансляцыямі спаборніцтваў.
    • Тэлеканалы TV1000 Pre­mi­um, TV1000 Megahit, TV1000 Com­e­dy і ViP Ser­i­al з фільмамі і серыяламі.

    Каналы Dis­cov­ery і Eurosport спыняюць вяшчанне пасля шматгадовай прысутнасці на беларускім рынку. Упершыню беларускаму гледачу гэтыя каналы сталі даступнымі напрыканцы 90‑х гадоў, з запускам іх вяшчання на постсавецкай прасторы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.