• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА

    Сяргей Адзярыха перадаваў інсайдарскую інфармацыю Анатолю Котаву, які публікаваў яе ў папулярны тады канал «Нік і Майк». Пасля вызвалення ён пайшоў у таксісты.

    Стала вядома пра вызваленне былога топ-менеджара БелТА Сяргея Адзярыхі. Намесніка генеральнага дырэктара БелТА па ідэалогіі арыштавалі ў кастрычніку 2021 года і прысудзілі пяць гадоў калоніі за «перавышэнне ўлады» (арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

    Сяргея Адзярыху абвінавацілі ў тым, што ён перадаваў інфармацыю Анатолю Котаву ў Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне — напрыклад, пра графік паездак Лукашэнкі ці іншых чыноўнікаў. Тыя звесткі публікаваліся ў інсайдарскім канале «Нік і Майк», агулам 58 допісаў.

    За інфармацыю яму нічога не плацілі.

    Адзярыха быў прызнаны палітвязнем. Яго тэрмін павінен быў скончыцца прыкладна ў ліпені 2026 года, але стала вядома, што былы медыяменеджар ужо знаходзіцца на свабодзе. Паколькі артыкул, па якім асудзілі Адзярыху, быў «карупцыйным», а не «экстрэмісцкім», то тэарэтычна ў яго дачыненні магла прымяніцца амністыя.

    У кастрычніку 2025 года Сяргей Адзярыха адкрыў ІП як таксіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.