• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube заблакаваў яшчэ адзін канал мінскіх прапагандыстаў. Гэтым разам радыё «Беларусь» для замежжа

    Усе каналы заблакаваныя без права аднаўлення.

    YouTube заблакаваў радыё «Беларусь» для замежжа

    Усе каналы міжнароднага радыё «Беларусь» на YouTube атрымалі блякаваньне ад плятформы.

    Як заявілі прапагандысты, канал радыё меў аўдыторыю пераважна ў Польшчы — 84,3% праглядаў, Нямеччына складала 3,6% аўдыторыі, а Вялікая Брытанія 2,0%. Прапагандысты мяркуюць, што рашэньне прынялі з «палітычных матываў».

    Раней на YouTube заблякавалі старонкі тэлеканалаў АНТ, СТВ і дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

    Што прапаганда гаворыць пра YouTube

    Улады Беларусі ўжо задумваліся пра тое, каб у адказ заблякаваць YouTube. Прапагандыст Іван Эйсмант прамовіў фразу: «А навошта нам YouTube, калі тамака няма беларускіх праектаў?» Пад «беларускімі праектамі» Эйсмант меў на ўвазе розныя каналы дзяржаўнай прапаганды.

    Таксама ў той прамове ён абвінаваціў у падобным уплыве Сьвятлану Ціханоўскую, якая раней у Вільні сустракалася з прадстаўнікамі Google, гаворачы пра магчымыя абмежаваньні супраць дзяржаўных каналаў.

    Новы міністар інфармацыі Дзьмітры Жук, які заступіў на пасаду 9 красавіка, асьцярожна адказваў на пытаньне, ці будуць у Беларусі блякаваць YouTube.

    «Любое рашэньне, асабліва такога пляну, як забарона, павінна быць выразна прадумана. Павінны быць прадуманы яго наступствы. Яно павінна быць мэтазгодным і эфэктыўным. Калі мы дэкляруем, але ня можам рэалізаваць, то лепш наагул не дэкляраваць, — кажа Жук. — Што тычыцца плятформаў, якія выкарыстоўваюцца грамадзянамі Беларусі, дзейнічаць трэба вельмі акуратна».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.